Цырымонія развітання з Генадзем Гарбуком праходзіць у Купалаўскім тэатры

© Sputnik / Ирина БукасЦеремония прощания с Геннадием Гарбуком в Купаловском театре
Церемония прощания с Геннадием Гарбуком в Купаловском театре - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітацца з любімым акцёрам прыйшлі не толькі блізкія і калегі, але і звычайныя гледачы.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Цырымонія развітання з народным артыстам БССР Генадзем Гарбуком пачалася ў Купалаўскім тэатры ў Мінску, дзе ён працаваў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук - Sputnik Беларусь
Генадзь Гарбук ва ўспамінах мастацкага кіраўніка "купалаўцаў" Мікалая Пінігіна

Акцёр тэатра і кіно памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцця. Ён сыграў ролі ў больш чым 40 фільмах, самыя вядомыя — "Людзі на балоце", "Знак бяды", "Дзяржаўная мяжа" і "Белыя Росы". На сцэне Купалаўскага тэатра акцёр выступаў у культавых спектаклях "Пінская шляхта", "Людзі на балоце", "Вяселле" паводле п'есы Чэхава і іншых.

У 1980 годзе Гарбук атрымаў званне Народнага артыста БССР, за ролю ў фільме "Людзі на балоце" акцёр — Дзяржпрэмію СССР. Акцёр быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаўрэатам спецпрэміі прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" і тэатральнай прэміі "Крыштальная Паўлінка".

Свае спачуванні родным і блізкім артыста выказаў выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сёння Гарбука пахаваюць на "Алеі зорак" на Ўсходніх могілках у Мінску.

Стужка навiн
0