Фота

Навуковец Яўген Сахута прадставіў калекцыю вырабаў народнага мастацтва

Падпісацца
Напярэдадні ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава вырабаў народнай мастацкай культуры. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik на вынік пяцідзесяцігадовай працы знакамітага навукоўца Яўгена Сахуты.

У калекцыі прадстаўленыя амаль усе віды традыцыйнага народнага мастацтва Беларусі — кераміка, іканапіс, разьба па дрэве, мастацкі метал і іншыя.

"Прадстаўлены збор — гэта спадарожныя вынікі маёй працы, якая доўжылася амаль паўсотні гадоў. Асабліва актыўнымі паездкі былі ў савецкія гады, калі было больш транспартных магчымасцяў. Я спецыяльна ездзіў па майстрах старэйшага пакалення, якія кідалі сваё рамяство, таму спяшаўся занатаваць хоць штосьці і, калі гэта было магчыма, выратаваць некаторыя рэчы", — распавёў уладальнік калекцыі, першы доктар мастацтвазнаўства ў галіне народнага мастацтва Яўген Сахута.

Вялікую гістарычную і культурную значнасць маюць абразы на шкле, якія з'яўляюцца спецыфічным прыкладам больш позняга народнага мастацтва (традыцыя з'явілася толькі ў пачатку ХХ стагоддзя і доўга не праіснавала). У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь дадзены роспіс на шкле на рэлігійную тэму будзе прадстаўлены ўпершыню.

© Sputnik / Алеся ШершнёваУ экспазіцыі прадэманстраваны прадметы традыцыйна–побытавай этнаграфіі.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
1/15
У экспазіцыі прадэманстраваны прадметы традыцыйна–побытавай этнаграфіі.
© Sputnik / Алеся ШершнёваСярод экспанатаў можна ўбачыць прасніцы.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
2/15
Сярод экспанатаў можна ўбачыць прасніцы.
© Sputnik / Алеся ШершнёваЗначную часту калекцыі займаюць керамічныя вырабы.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
3/15
Значную часту калекцыі займаюць керамічныя вырабы.
© Sputnik / Алеся ШершнёваГэтую скульптура навуковец знайшоў на гарышчы пакінутага дома і некалькі кіламетраў нёс на сабе да аўтобуснага прыпынку.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
4/15
Гэтую скульптура навуковец знайшоў на гарышчы пакінутага дома і некалькі кіламетраў нёс на сабе да аўтобуснага прыпынку.
© Sputnik / Алеся ШершнёваМногія іконы папалі ў калекцыю ў часы "ваяўнічага атэізма".
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
5/15
Многія іконы папалі ў калекцыю ў часы "ваяўнічага атэізма".
© Sputnik / Алеся ШершнёваКалекцыя перш за ўсё мае мемарыяльную каштоўнасць.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
6/15
Калекцыя перш за ўсё мае мемарыяльную каштоўнасць.
© Sputnik / Алеся ШершнёваНавуковец збіраў калекцыю амаль 50 гадоў.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
7/15
Навуковец збіраў калекцыю амаль 50 гадоў.
© Sputnik / Алеся ШершнёваЦуркі для вязання снапоў, знойдзеныя ў Віцебскай вобласці.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
8/15
Цуркі для вязання снапоў, знойдзеныя ў Віцебскай вобласці.
© Sputnik / Алеся ШершнёваНа выраб некаторых экспанатаў у майстроў сыходзяць хвіліны, а іншых - гады і месяцы.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
9/15
На выраб некаторых экспанатаў у майстроў сыходзяць хвіліны, а іншых - гады і месяцы.
Сярод прадстаўленых экспанатаў - велікодныя яйкі–пісанкі, якія па прычыне сваёй крохкай структуры складана захоўваюцца і таму рэдка экспануюцца ў музеях.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
10/15
Сярод прадстаўленых экспанатаў - велікодныя яйкі–пісанкі, якія па прычыне сваёй крохкай структуры складана захоўваюцца і таму рэдка экспануюцца ў музеях.
© Sputnik / Алеся ШершнёваПрыклады мастацкага металу на выставе - валдайскія званы і ключы.
Сярод прадстаўленых экспанатаў можна будзе ўбачыць велікодныя яйкі–пісанкі, якія па прычыне сваёй крохкай структуры складана захоўваюцца і таму рэдка экспануюцца ў музеях. - Sputnik Беларусь
11/15
Прыклады мастацкага металу на выставе - валдайскія званы і ключы.
© Sputnik / Алеся ШершнёваЯшчэ адзін прыклад мастацкага металу - дзвярныя клямкі.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
12/15
Яшчэ адзін прыклад мастацкага металу - дзвярныя клямкі.
© Sputnik / Алеся ШершнёваКалекцыя кермаічных свістулек.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
13/15
Калекцыя кермаічных свістулек.
© Sputnik / Алеся ШершнёваПрыклады драўлянай разьбяной скульптуры.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
14/15
Прыклады драўлянай разьбяной скульптуры.
© Sputnik / Алеся ШершнёваМнога на выставе ткацкіх вырабаў.
Выстава Яўгена Сахуты ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
15/15
Многа на выставе ткацкіх вырабаў.
Стужка навiн
0