Рома Звер дэбютаваў у фільме Сярэбранікава "Лета"

© Photo : Гурт "Звери"Рома Звер, архіўнае фота
Рома Звер, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыкант атрымаў адну з галоўных роляў у стужцы пра Віктара Цоя.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Галоўныя ролі ў фільме Кірыла Сярэбранікава "Лета" пра Віктара Цоя выканаюць карэйскі акцёр Тэа Ю (Teo Yoo), музыкант Рома Звер і Ірына Сташэнбаум, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу фільма.

Рома Звер з'явіцца ў стужцы ў ролі Навуменкі, яго кінажонкай стане Ірына Сташэнбаум. Роля Цоя належыць Тэа Ю. Сюжэт карціны заснаваны на малавядомай гісторыі зносінаў гэтых асоб.

Яна разгортваецца летам 1981 года ў Ленінградзе, дзе пад уплывам гурта Led Zeppelin, Дэвіда Боўі і іншых заходніх рок-зорак зараджаецца рускі рок. Тым летам Віктар запісвае свой першы альбом, а Майк збірае групу "Зоопарк".

Стужка навiн
0