Радыё

Касцючэнка: калі мне падабаецца тэатр, я таксама хачу яму спадабацца

© Photo : пресс-служба Большого театраГалоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка
Галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка - Sputnik Беларусь
У суботу 10 лютага на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі - опера "Пікавая дама" ў гонар 60-гадовага юбілею галоўнага мастака тэатра Аляксандра Касцючэнка.
Костюченко: если мне нравится театр, я тоже хочу ему понравиться

Аляксандр Касцючэнка — адзін з самых запатрабаваных беларускіх сцэнографаў. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, майстар аформіў спектаклі, якія з поспехам ідуць на буйнейшых беларускіх сцэнах, і сцэна Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета — не выключэнне.

Галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі прыняў віншаванні радыё Sputnik Беларусь з 60-гадовым юбілеем, які адсвяткаваў напярэдадні, і распавёў пра планы на будучыню.

У Купалаўскім тэатры паставілі п'есу Зямля Эльзы маладога расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч - Sputnik Беларусь
Фота
Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"

"Юбілей сустрэў нармальна, асаблівага хвалявання не прысутнічае. У канцы лютага ў нашым тэатры прэм'ера "Тоскі", цяпер работа па выпуску спектакля. Я перанёс са снежня на гэты год праект з Адэскай операй — спектакль "Кажан". Мне вельмі спадабаўся тэатр, і я хацеў бы ім спадабацца", — сказаў Касцючэнка.

У працы ў майстра зараз знаходзіцца сцэнаграфія да балета "Ганна Карэніна", прэм'ера якога адбудзецца не раней 2019 года. Увосень гэтага года гледачоў чакае прэм'ера балета "Анастасія Слуцкая", над якім таксама працуе Аляксандр Касцючэнка. Усяго ж на сённяшні дзень мастак паставіў больш за паўсотні драматычных спектакляў у Беларусі і блізкім замежжы.

У суботу 10 лютага ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў гонар мастака будзе дадзены спектакль "Пікавая дама" Пятра Ільіча Чайкоўскага, створаны Аляксандрам Касцючэнкам у тандэме з балгарскім рэжысёрам Пламенам Карталавым.

Радыё Sputnik Беларусь сардэчна віншуе Аляксандра Касцючэнка з 60-гадовым юбілеем, жадае творчых поспехаў і новых прэм'ер.

Гутарку з галоўным мастаком Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Касцючэнкам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі