Кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Андрэй Качура, вядучы радыё Вячаслаў Шарапаў і спецыяльны госць, галоўны рэдактар "Комсомольской правды в Беларуси" Андрэй Ляўкоўскі ў штотыднёвай праграме "Гарызонт падзей" абмяркоўваюць галоўныя навіны мінулага і будучага тыдня.
Сярод тэм для абмеркавання: абвешчаны прэзідэнтам Год малой радзімы ў Беларусі, адкрыццё зімовай Алімпіяды ў Пхенчхане, новыя прызначэнні ў найбуйнейшых беларускіх СМІ і падзея будучага тыдня — мясцовыя выбары ў Даравальную Нядзелю.
01:00 — 10:44 — Галоўнай навіной, безумоўна, стала адкрыццё зімовай Алімпіяды ў Пхенчхане, суразмоўцы закранулі не толькі саму цырымонію адкрыцця, але і бліскучыя тэхнічныя магчымасці, разам з майстэрствам карэйскіх тэлевізійнікаў, якія, што называецца, у рэжыме рэал-тайм, радавалі тэлегледачоў высакаякаснай "карцінкай" першых спаборніцтваў Алімпіяды.
13:49 — 22:21 — Новыя прызначэнні кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх СМІ — у холдынг "Савецкая Беларусь", у Белтэлерадыёкампанію і на тэлеканал СТВ прыйшлі новыя кіраўнікі, што кажуць пра гэта у беларускай журналісцкай супольнасці?
02:27 — 24:09, 54:26 — 59:00 — 2018 год аб'яўлены ў Беларусі "Годам малой радзімы", для вялікай колькасці беларусаў вёскі, невялікія гарады і пасёлкі з'яўляюцца радавымі гнёздамі, месцамі, дзе жывуць іх дзіцячыя ўспаміны і знаходзяцца магілы продкаў. Ці рэальны працэс дэўрбанізацыі, або вяртання ў родныя мясціны, з мэтай развіцця мясцовай вытворчасці, інфраструктуры, да больш спакойнага і мернага ладу жыцця? Альбо людзі асуджаныя на "палон" вялікіх гарадоў?
24:10 — 27:18 — Выбары ў мясцовыя саветы (18 лютага) супадаюць з Даравальнай Нядзеляй.
29:05 — 35:47 — Міжнародны дзень радыё. Як інтэрнэт змяніў радыёэфір?
42:08 — 48:08 — Бабруйская "Залатая рыбка" з "эскорт-сэрвісу" і бурная рэакцыя ў сетцы.
Гутарку з галоўным рэдактарам "Комсомольской правды в Беларуси" Андрэем Ляўкоўскім у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.