Тыдзень роднай мовы пройдзе ў Акадэміі навук з 19 па 23 лютага

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук Беларусі
Акадэмія навук Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта свята, якое з’явілася ў 1999 годзе па рашэнні міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правядзе Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага, паведалімі Sputnik у прэс-службе НАН.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 19 лютага. Там адбудзецца навукова-практычны семінар па сусветнай славістычнай бібліяграфіі ў інтэрнэце. Удзельнікі атрымаюць практычыня рэкамендацыі па выкарыстанню бібліяграфічнай базы iSybislaw. Таксама ў гэты дзень пройдзе "Язык-Quiz" для творчай моладзі НАН.

20 лютага ў Інстытуце мовазнаўства навукоўцы сустрэнуцца з вучнямі 23 гімназіі Мінска і раскажуць ім гісторыю беларускай пісьменнасці.

Таксама ў гэтыя дні ў беларускай сталіцы пройдуць прэзентацыя юбілейнага выдання "Псалтыры", круглы стол пра праблемы рэлігійнай тэрміналогіі, дыскусія аб ролі слоўнікаў у сучасный культуры.

Міжнародный дзень роднай мовы — свята, якое з'явілася ў 1999 годзе па рашэнні ЮНЕСКА.

Стужка навiн
0