Надвор'е ў панядзелак: месцамі да +2°С

© Sputnik / Руслан Шамуков / Перайсці ў медыябанкВялікая сініца
Вялікая сініца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цэлым па рэспубліцы ў панядзелак будзе воблачна з праясненнямі, у некаторых раёнах пройдзе невялікі снег.

МІНСК, 11 лют — Sputnik. Тэмпература паветра ў панядзелак у Беларусі месцамі падымецца да +2 градусаў, паведамілі ў нядзелю ў Белгідрамеце.

Зімовыя архідэі пахнуць карамеллю - Sputnik Беларусь
Фота
Зімовыя архідэі пахнуць карамеллю

На будучым тыдні сіноптыкі не прагназуюць моцных замаразкаў: у ноч на чацвер магчыма пахаладанне да —10°С, аднак у цэлым надвор'е будзе камфортным.

Так, 12 лютага ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, у некаторых раёнах магчымы невялікі снег. Таксама чакаюцца месцамі туман і галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы з нядзелі на панядзелак апусціцца да —3..-9 градусаў. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да —3..+2 градусаў.

У Мінску ўначы на ​​панядзелак будзе —5..-7 градусаў, днём прагназуецца —2..0 градусаў.

Стужка навiн
0