Маразы вяртаюцца ў Беларусь

© PixabayМарозны вечар
Марозны вечар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэрыторыя краіны 14-15 лютага будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Сіноптыкі паабяцалі пахаладанне, на працягу тыдня ў начныя гадзіны пры праясненнях чакаецца месцамі да 12 градусаў марозу, паведамілі ў Гідрамеце.

13 лютага надвор'е Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе. Чакаецца воблачна з праясненнямі.

"У аўторак тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да 2-8 марозу, па ўсходзе пры праясненнях да —12°С. Пасля абеду падвысіцца да —1..-7°С, па захадзе да 0..+1°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці", — паведамілі Sputnik у панядзелак у Гідрамеце.

У некаторых раёнах прагназуецца невялікі снег, туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер паўднёва-ўсходні, слабы. 14-15 лютага Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны.

14 лютага ў асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца, вецер будзе ўсходні слабы, тэмпература паветра мінімальная ноччу —4..-10°С (пры праясненнях да —12°С), максімальная днём мінус 1-7, адзначылі ў Гідрамета.

Як паведамілі сіноптыкі, 15 лютага ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер заходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу —4..-10°С, пры праясненнях да —12°С, максімальная днём ад 0 да —6°С.

Стужка навiн
0