МІНСК, 12 лют – Sputnik. Выстава графікі Івана Шышкіна пачне працу ў музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя" 20 лютага.
Вялікі рускі пейзажыст ствараў не толькі жывапісныя работы, але і графічныя аркушы, якія выконваў у розных тэхніках. На выставе будуць экспанавацца каля 20 малюнкаў і гравюр мастака з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Яны прадстаўляюць амаль усе тэхнікі, у якіх працаваў Шышкін: афорт, літаграфія пяром, акварэль, малюнак графітным алоўкам.
Усім эцюдам Шышкіна ўласцівая дэталёвая прапрацоўка малюнка, амаль фатаграфічная дакладнасць, па якой лёгка пазнаць манеру мастака.
Выстава будзе працаваць з 20 лютага да 15 красавіка 2018 года.
Уваход на выставу па білеце ў музей.