МІНСК, 13 лют — Sputnik. Генеральнае консульства ў Гданьску будзе зачынена да 30 верасня бягучага года, гаворыцца ў пастанове беларускага ўрада.
Згодна з дакументам беларускаму Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці замежнай установы ў гэтым польскім горадзе.
Пры гэтым выдаткі на закрыццё не павінны перавысіць сродкі, якія прадугледжаны на ўтрыманне консульства.
Беларусь захоўвае ў Польшчы генеральныя консульствы ў Беластоку і Бяла-Падлясцы.
Міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей анансаваў напачатку года закрыццё генконсульства ў Адэсе (Украіна), Гданьску (Польшча) і Мілане (Італія). "Мы не такая маштабная краіна, як Расія ці Кітай. Мы павінны вызначыцца са спісам тых краін, узаемадзеянне з якімі прынясе для Беларусі вялікую аддачу", — заявіў тады Макей.
Пасля скарачэння ў Беларусі застануцца 66 дыпламатычных прадстаўніцтваў у 56 краінах свету.
Цяпер беларускі бок прапрацоўвае пытанне адкрыцця дыппрадстаўніцтваў у адной з краін Еўропы і на Афрыканскім кантыненце.