МІНСК, 13 лют — Sputnik. Беларусы змогуць без віз наведваць Ганконг, адпаведнае пагадненне ўступае ў сілу сёння.
Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі змогуць на працягу 14 дзён уязджаць і выязджаць, а таксама праязджаць транзітам праз тэрыторыю Ганконга без спецыяльнай адзнакі ў пашпарце.
Пагадненне працуе ў абодва бакі: грамадзяне згаданага адміністрацыйнага раёна таксама могуць прыязджаць у Беларусь, не атрымліваючы візу.
Спецыялісты лічаць, што такая навіна дапаможа падтрымліваць і развіваць кантакты краін у сферы турызму і бізнесу.
Пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і адмысловым адміністрацыйным раёнам КНР было адобрана Палатай прадстаўнікоў яшчэ ў снежні мінулага года.