Лукашэнка дакрануўся да Кубка свету па футболе, які прыбыў у Беларусь

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў фотабанкКубак ЧС па футболе
Кубак ЧС па футболе - Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы цёпла прыняў арганізатараў сусветнага турнэ галоўнага футбольнага трафея.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дакрануўся да Кубка свету па футболе, які прывезлі ў Беларусь, распавёў Sputnik дырэктар ЗП "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" Аляксандр Дзянісаў.

Тур Кубка свету стартаваў у Расіі ў верасні 2017 года. Трафей ужо паспеў наведаць расійскія гарады і зараз падарожнічае па планеце. Да старту мундыялю Кубак пабачаць заўзятары ў 50 краінах свету на чатырох кантынентах. У Мінск Кубак свету прыбыў з Вены, затым ён адправіцца ў Сафію. Канчатковая кропка яго маршруту — Масква.

"Мы размаўлялі з Аляксандрам Рыгоравічам аб развіцці футбола ў нашай краіне", — распавёў Дзянісаў.

"Той прыём, які аказаў кіраўнік нашай дзяржавы, быў вельмі цёплым і прыгожым. Гэта не дзіўна, мы ведаем, якая ўвага надаецца ў нашай краіне развіццю спорту", — дадала кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі Наталля Тарасевіч.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 расійскіх гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Сочы, Екацярынбурзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Валгаградзе, Казані, Растове-на-Доне, Самары, Саранску. У фінальным турніры сусветнага першынства возьмуць удзел 32 каманды.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі