Руся, Mustelide, Ганна Жданава і Паліна Рэспубліка выступяць на адной сцэне

Падпісацца
Арганізатары канцэрта ўпэўненыя, што будучыня беларускай альтэрнатыўнай сцэны менавіта за дзяўчатамі.

МІНСК, 13 лют — Sputnik.  Руся (Shumalady), Mustelide, Палiна Рэспубліка і Ганна Жданава выступяць на фестывалі "Дзяўчаты спяваюць" у Мінску напярэдадні 8 сакавіка, паведамляецца на афіцыйнай старонцы мерапрыемства ў "Фэйсбуку".

Спявачка Анастасія Шпакоўская - Sputnik Беларусь
Naka Piano зайграе лепшыя песні ў адным з мінскіх клубаў

"Чатыры зусім розныя — чароўныя і зацятыя, пачуццёвыя і смелыя, яны пакажуць майстэрства ўтрымання публікі дзвюма далікатнымі, але цвёрдымі рукамі і вібрацыямі галасоў", — падкрэслілі арганізатары. Яны ўпэўненыя, што будучыня беларускай альтэрнатыўнай сцэны менавіта за дзяўчатамі.

Стваральніца праекта Shuma Руся, акрамя знакамітых трэкаў, выканае некалькі магічных старажытных песень. Далучыцца да спявачкі змогуць усе жадаючыя.

Электронны прадзюсар з Мінска Наталля Куніцкая, ці Mustelide, прапануе музыку ў стылі інтэлігентны поп. Яна выконвае свае творы выключна ў live-фармаце, што, безумоўна, прываблівае слухачоў.

Дапоўняць вечар Паліна Рэспубліка і Ганна Жданава, якая, дарэчы, нядаўна спардзюсавала свой першы альбом. Арганізатары абяцаюць наведвальнікам прыемнае пачуццё лёгкасці ад пачутага і толькі пазітыўныя эмоцыі.

Дзе: пр. Машэрава 9, корп. 8 (культурны цэнтр "КОРПУС")

Калі: 3 сакавіка, 19:00

Стужка навiн
0