Выставу твораў Алеся Квяткоўскага прадставяць у Мінску

Падпісацца
Разам з беларускім мастаком свае карціны прадставяць студэнты архітэктурнага факультэта БНТУ.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Выставу твораў беларускага мастака Алеся Квяткоўскага і студэнтаў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прадставяць у Мінску, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
У Нацыянальным мастацкім музеі пакажуць графіку Анатоля Александровіча

Наведвальнікі музея змогуць убачыць карціны, напісаныя падчас пленэраў у Цімкавічах. Акрамя таго, госці пазнаёмяцца з асобай і творчасцю беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага, які быў родам з Цімкавіч.

"Алесь Квяткоўскі — сапраўдны мастак свайго часу. Яго творы прасякнуты любоўю да родных мясцін, да роднай Беларусі. Сваёй галоўнай мэтай мастак лічыць перадаць любоў да радзімы наступнаму пакаленню творцаў", — падкрэслілі арганізатары.

Дзе: вул. М. Багдановіча (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)

Калі: 16 лютага, 17:00

Стужка навiн
0