Аглядны ліфт для турыстаў з відам на цэнтр з'явіўся ў Гродне

© Sputnik / Инна ГришукПанарамны ліфт у Гродна
Панарамны ліфт у Гродна - Sputnik Беларусь
Цяпер у Гродне ёсць яшчэ адно незвычайнае месца, адкуль можна палюбавацца на стары горад з 20-метровай вышыні.

ГРОДНА, 14 лют — Sputnik, Іна Грышук. На Дзень усіх закаханых у Гродне адкрылі першы ў горадзе панарамны ліфт, які абяцае стаць новай візітнай карткай горада. Ён пачаў працаваць на пешаходнай вуліцы Савецкай у будынку былога ўнівермага.

Новы ліфт падымае пасажыраў на чацвёрты паверх, размешчаны на вышыні амаль 20 метраў. Падчас паездкі праз празрыстыя сценкі кабінкі можна ўбачыць і сфатаграфаваць з незвычайнага ракурсу цэнтральную частку Гродна. Адсюль бачныя вуліца Савецкая, Ажэшкі, Фарны Касцёл і дахі старых будынкаў, размешчаных на цэнтральных вулачках.

© Sputnik / Инна ГришукПанарама Гродна
Панорама Гродно - Sputnik Беларусь
Панарама Гродна

"Гродна стаў першым абласным цэнтрам, у якім пачаў працаваць панарамны ліфт, з кабінкі якога можна любавацца на гістарычны цэнтр. Тут мы першаадкрывальнікі. Мы верым, што новае панарамнае кафэ яшчэ больш дадасць турыстычнай прывабнасці і гандлёваму дому "Нёман", і гораду Гродна. Дзякую кіраўніцтву горада і асабіста Мечыславу Гою, які падтрымаў нашу задумку", — сказаў дырэктар гандлёвага дома "Нёман" Аляксей Явлаш на адкрыцці ліфта.

Сярод першых навінку ацаніў мэр Гродна Мечыслаў Гой. Ён перарэзаў чырвоную стужку і паведаміў, што гатовы падтрымаць любую цікавую задумку, якая дапаможа зрабіць Гродна больш прывабным для турыстаў і жыхароў абласнога цэнтра.

"Ведаю, што было шмат складанасцяў, узгадненняў, але вы справіліся. Наступны этап — гэта адкрыццё кафэ і панарамнай пляцоўкі на даху ўнівермага. Яны стануць яшчэ адной візітнай карткай Гродна і дапамогуць прыцягваць яшчэ больш турыстаў у наш горад", — сказаў Мечыслаў Гой.

© Sputnik / Инна ГришукДырэктар гандлёвага дома "Нёман" Аляксей Явлаш (злева) і мэр Гродна Мечыслаў Гой на адкрыцці панарамнага ліфта
Директор торгового дома Неман Алексей Явлаш (слева) и мэр Гродно Мечислав Гой на открытии панорамного лифта - Sputnik Беларусь
Дырэктар гандлёвага дома "Нёман" Аляксей Явлаш (злева) і мэр Гродна Мечыслаў Гой на адкрыцці панарамнага ліфта

Як дадаў Аляксей Явлаш, адкрыццё панарамнага ліфта — гэта толькі частка грандыёзнай задумы. У будучыні гараджане змогуць шпацыраваць і на даху будынка. У пачатку лета тут адкрыецца самая вялікая ў Беларусі аглядная пляцоўка, размешчаная на даху. Таксама тут пачне працаваць летняе кафэ. Зараз на даху ідуць рамонтныя работы. Адкрыць пляцоўку плануюць да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў пачатку ліпеня гэтага года.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі