Назіральны савет дзіцячага "Еўрабачання" прыбыў у Беларусь

© Photo : Junior EurovisionСцэна дзіцячага Еўрабачання, архіўнае фота
Сцэна дзіцячага Еўрабачання, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Госці ацанілі падрыхтоўчую работу, праведзеную арганізатарамі міжнароднага мерапрыемства.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Прадстаўнікі Назіральнага савета "Еўрабачання" наведваюць Беларусь з рабочым візітам, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У пачатку года Беларусь наведваў выканаўчы дырэктар конкурсаў "Еўрабачанне" Ён Ола Санд. Цяпер жа госці з васьмі краін свету прыехалі ў Мінск таксама ў рамках падрыхтоўкі да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне 2018", які будзе прымаць беларуская сталіца.

"У ходзе сустрэчы са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам і кіраўніцтвам медыяхолдынга замежныя госці дэталёва абмеркавалі пытанні арганізацыі фіналу дзіцячага песеннага форуму", — адзначылі ў прэс-службе.

Госці агледзелі пляцоўкі, дзе плануецца размяшчэнне "Еўраклуба" і дэлегацый удзельнікаў, а таксама дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і сам конкурс. У Белтэлерадыёкампаніі адзначылі, што прадстаўнікі Назіральнага савета высока ацанілі праведзеныя ў Мінску падрыхтоўчыя работы.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў "Дзіцячага Еўрабачання" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі