Сталі вядомыя прэтэндэнты на прэмію "Дэбют" імя Максіма Багдановіча

CC0 / Pexels / Новыя кнігі
Новыя кнігі - Sputnik Беларусь
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную двум тысячам долараў.

МІНСК, 14 лют – Sputnik. Журы прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча агучыла спіс прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду, паведамілі ў беларускім ПЭН-цэнтры.

Сёлета ў журы ўвайшлі: Павал Бераговіч, Ігар Бабкоў, Міхал Бараноўскі, Марына Весялуха, Сяргей Дубавец, Марыя Мартысевіч, Усевалад Сцебурака. Акрамя кніг, выдадзеных у 2017 годзе, у спіс трапілі два выданні 2016 года, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе ў папярэднім годзе.

Проза

  • Аліна Длатоўская, "Ген зямлі"
  • Зараслава Камінская, "Русалкі клічуць"
  • Зміцер Кустоўскі, "Прытулак"
  • Максім Кутузаў, "Князь-ваўкалак"
  • Ніна Лістота, "Каханні"
  • Іван Стома, "Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў"

Паэзія

  • Янка Каліноўскі, "Падслуханае сьценамі шматпавярховак"
  • Уладзімір Мірончык, "Беларусам"
  • Яніна Пінчук, "Фарбы душы"

Пераклад

  • Марына Дзергачова (з англійскай мовы): Мэры Шэлі, "Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй"
  • Алена Казлова (з фінскай): Ціма Парвела, "Эла і сябры"
  • Андрэй Кім (з англійскай): Клайв Стэплз Льюіс, "Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб"
  • Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч (з англійскай): Чарльз Букоўскі, "Святло, і паветра, і месца, і час"
  • Ігар Кулікоў (з санскрыту): Рыгведа
  • Алесь Плотка (з украінскай): Юрый Іздрык, "Папяросы"
  • Алесь Плотка (з украінскай): Іван Сэмесюк, "Эвалюцыя альбо смерць! Прыгоды павіяна Томаса"

Кароткі спіс намінантаў будзе абвешчаны да 1 сакавіка.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду "Вяртанне" на суму, эквівалентную двум тысячам долараў паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Журы таксама можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў. Згодна з Палажэннем прэміі, у адной ці некалькіх намінацыях пераможца можа не вызначацца.

Прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам "Вяртанне" і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і іншыя.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі