МІНСК, 15 лют — Sputnik. Беларусь вядзе перамовы аб передачы на радзіму копій фотаздымкаў гродненскага фотамастака Шылава, паведаміў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.
Зараз працы выбітнага майстра — больш за 250 адзінак — знаходзяцца ў калекцыі музея Радэна ў Парыжы.
"Ён працаваў напачатку 20 стагоддзя, стварыў сваё фотаатэлье ў Парыжы і фатаграфаваў многіх выбітных асоб срэбнага стагоддзя — Шагала, Маякоўскага і іншых. Калі вы прачытаеце, колькі знакамітых людзей трапіла ў ракурс яго фотаапарата, вы будзеце здзіўленыя", — паведаміў Латушка.
Па яго словах, французскія партнеры не гатовыя перадаць усе копіі гэтых здымкаў, бо хочуць трымаць у сваёй калекцыі поўнае сабранне.
"Але шэраг з іх, можа, некалькі дзесяткаў, я спадзяюся, нам удасца перадаць і мы абавязкова пакажам гэтую выставу ў Гродне і Мінску", — дадаў пасол.
Павел Латушка ўпэўнены, што прыклады вяртання могуць быць рознымі — ад пакупкі твораў мастацтва да іх рэстытуцыі — усе накірункі будуць карыснымі для беларускай культуры.
Напярэдадні калекцыянер з Манака Георгій Хацанкоў падарыў беларусам некалькі карцін і скульптур знакамітых землякоў, сярод якіх — творы народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Слабодчыкава, скульптара Галіны Гаравой і жывапісца Аляксея Марачкіна.
Гэта ужо не першая цырымонія вяртання культурных каштоўнасцей у Нацыянальны мастацкі музей. У студзені тут атрымалі карціну мастака Парыжскай школы Восіпа Любіча "Маленькі букет кветак".