Сталічныя шэф-кухары прапанавалі тузін новых беларускіх страў

© Photo : ИOOO "ДанонБел"Кручонкі-запячонкі
Кручонкі-запячонкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакаштаваць новыя стравы зможа любы жадаючы на масленічных гуляннях.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Тры беларускія кухары ў рамках праекта "Давайце проста прыдумаем" стварылі тузін новых беларускіх страў і гатовыя прадставіць іх на народны суд.

Тры беларускія кухары — Антон Каленік (Minsk Marriott Hotel), Аляксей Радзько (TokiNY) і Раман Зубкоў (Spoon) прыдумалі 12 страў, уключаючы першае, другое, дэсерты і закускі. Беларусам прапануюць пакаштаваць каляровы суп-зацірку, закрытыя піражкі-кнышы, сырнікі, якія больш нагадваюць пірожнае, "Мудрагелісты торт" з бульбы і смятаны, хрумсткія трубачкі з бліновага грачанага тэсту і іншыя.

© Photo : ИOOO "ДанонБел"Мудрагелісты торт
Мудрагелісты торт - Sputnik Беларусь
Мудрагелісты торт

"Масленічнае меню даўно трэба было абнавіць новымі арыгінальнымі і досыць простымі стравамі, застаючыся ў рамках нацыянальных кулінарных традыцый", — сказала Юлія Панізнік, ініцыятар праекта.

Галоўнай мэтай кухараў было зрабіць стравы смачнымі і простымі ў гатаванні.

© Photo : ИOOO "ДанонБел"Кнышы "Чарадзеі"
Кнышы Чарадзеі - Sputnik Беларусь
Кнышы "Чарадзеі"

Ацаніць прапанаваныя змены ў традыцыйным масленічным меню можна будзе на гуляннях, якія пройдуць 17 лютага з 10:00 да 20:00 у Мінску, Віцебску і Магілёве, а 18 лютага — у Гомелі і Брэсце.

Стужка навiн
0