Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць "Вясновы дзень" у Мінску

© Sputnik / Юлія ХвошчЗміцер Вайцюшкевіч на юбілейным канцэрце, архіўнае фота
Зміцер Вайцюшкевіч на юбілейным канцэрце, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрт, прысвечаны прыгажосці, адбудзецца ў сталіцы напярэдадні Міжнароднага жаночага дню.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Напярэдадні 8 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra прадставяць у Мінску праграму "Вясновы дзень", паведамляецца на афіцыйнай старонцы выканаўцы ў "Фэйсбуку".

Ігар Варашкевіч, гурт Крама - Sputnik Беларусь
"Крама" прадставіць новы трэк на верш Анемпадыстава

Канцэрт будзе прысвечаны прыгажосці вясны і ўсіх жанчын свету.

Назва праграмы пайшла ад песні на словы Рыгора Барадуліна, напісанай спецыяльна для альбома "Паравоз кахання" ў 2004 годзе.

Падчас выступу таксама прагучаць песні на вершы Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў.

Калі: 7 сакавіка, 19:00.

Дзе: вул. Уральская, 3 (ДК імя Шарко).

Стужка навiн
0