МІНСК, 15 лют — Sputnik. Малодшы сын беларускага прэзідэнта Мікалай Лукашэнка павіншаваў кітайскі народ з Новым годам, перадае Sputnik.
Адпаведнай інфармацыяй у сераду падзяліўся ў сваім мікраблогу ў Twitter пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды.
С Праздником весны китайских друзей поздравил самый известный в Китае белорусский тинейджер (Минск, 15.02.2018) pic.twitter.com/DaeNPUz5j7
— Кирилл Рудый (@kvrudy) 15 февраля 2018 г.
На відэа можна ўбачыць, як Мікалай грае на раялі, акампануя опернай спявачцы з Кітая. У завяршэнне сын прэзідэнта Беларусі віншуе на кітайскай мове народ Паднябеснай.
Пасол Кірыл Руды, падпісваючы відэа, назваў Мікалая Лукашэнку "самым вядомым у Кітаі беларускім тынэйджарам".
У мінулым годзе Мікалай наведваў Пекін: разам з бацькам Аляксандрам Лукашэнкам ён пабываў на форуме "Адзін пояс — адзін шлях". Для жонкі КНР сын беларускага лідэра прывёз шкатулку. Тая, атрымаўшы падарунак, у падзяку пацалавала хлопца ў абедзве шчакі.