Лепшых чытальнікаў беларускай літаратуры вызначылі ў Мінску

© Photo : velcomУдзельнікі конкурса "Чытаем па-беларуску з velcom"
Удзельнікі конкурса Чытаем па-беларуску з velcom - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Журы ў першую чаргу ацэньвала выразнае і чыстае выкананне твора.

МІНСК, 16 лют – Sputnik. Пяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Чытаем па-беларуску з velcom" вызначылі ў Мінску, пра гэта Sputnik паведаміла каардынатар праекта Таісія Пажогіна.

Перад журы і публікай выступілі 30 лепшых чытальнікаў па выніках першага этапу конкурсу, якія выканалі творы беларускіх аўтараў.

У гэтым годзе ў праекце паўдзельнічалі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. Журы абрала лепшых чытальнікаў з болей чым двух тысяч, якія выклалі ў свае сацсеткі відэа з запісам, як яны чытаюць творы беларускай літаратуры. Толькі з Мінску на конкурс паступіла 326 відэапрац.

© Photo : velcomГледачы актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў
Гледачы актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў - Sputnik Беларусь
Гледачы актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў

Рэгіянальны фінал у Мінску прайшоў у гімназіі №4. Журы ў першую чаргу ацэньвала выразнае і чыстае выкананне твора. У яго склад увайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунікацый кампанii velcom Вячаслаў Смірноў, прадстаўнік камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Кандрацьева, паэтка Маргарыта Латышкевіч.

Спецыяльна запрошаным удзельнікам журы стала Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь – спадарыня Крысціна Юханесан. Раней яна падтрымала праект і запісала відэа з чытаннем "Зоркі Венеры" Максіма Багдановіча.

Старшыня журы Уладзімір Ліпскі адзначыў высокі ўзровень усіх канкурсантаў: "Я шчыра ўражаны талентам кожнага ўдзельніка гэтага конкурсу. Усе яны пераможцы. Мяне захапіла іх веданне роднай мовы, іх талент і іх імкненне да перамогі. Выбраць лепшых было вельмі складана, таму што лепшыя — усе! Я ўдзячны ўдзельнікам за іх выступы і арганізатарам за выдатны праект "Чытаем па-беларуску з velcom".

© Photo : velcomСтаршыня журы Уладзімір Ліпскі
Старшыня журы Уладзімір Ліпскі - Sputnik Беларусь
Старшыня журы Уладзімір Ліпскі

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Мінску сталі 5 канкурсантаў: Аліна Сухадольская (гімназія №7), Марыя Любкіна (гімназія №37), Арсеній Гарэўскі  (школа №120), Ян Мусвідас (гімназія №30), Уладзімір Чуклай (гімназія №5). Па рашэнні арганізатараў запрашэнне ў рэспубліканскі фінал таксама атрымаў Усевалад Місюль (гімназія №13).

Пераможцы рэгіянальнага этапу былі ўзнагароджаны смартфонамі і прадставяць сталіцу ў рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў маі. Усе ўдзельнікі рэгіянальнага фіналу атрымалі ў падарунак памятныя дыпломы і кнігі.

У рамках другога этапу конкурсу пройдуць яшчэ шэсць рэгіянальных фіналаў. Графік правядзення мерапрыемстваў: Брэст – 22 лютага, Жодзіна (Мінская вобласць) – 1 сакавіка, Віцебск — 15 сакавіка, Магілёў – 20 сакавіка, Гомель – 10 красавіка, Гродна – 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў маі.

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.

Стужка навiн
0