Масленіца — традыцыйнае славянскае свята, якое адзначаецца на працягу тыдня перад Вялікім постам. Свята азначае хуткі прыход вясны. Раней нашы продкі спальвалі пудзіла Масленіцы як сімвал заканчэння зімы і паварот да вясны і цяпла. Галоўнай стравай на сталах былі бліны з разнастайнымі начынкамі, мёдам і арэхамі. Паўсюль праходзілі гулянні, ладзіліся розныя забавы: кулачныя баі, лажанне за прызам на паліраваны слуп і іншыя забавы.
Гатуйце са Sputnik: топ-5 рэцэптаў бліноў на Масленіцу >>
"Традыцыйна патанцуем народныя танцы, паспяваем народныя песні, паскачам у мяшках і пастраляем з лука. На Масленіцу звычайна правяралі на трапнасць. Чым больш настралялі, тым багацей будзеш жыць. Ва ўсім вінаватае паляванне. Паколькі наша мерапрыемства называецца "Шляхецкай Масленіцай", у першую чаргу будуць адноўленыя традыцыі Беларусі часоў ВКЛ", — распавяла Харытонава.
Гасцей свята чакаюць разнастайныя святочныя зоны: этнаграфічная галерэя, вуліца майстроў, шацёр варажбіткі. Можна будзе прыняць удзел не толькі ў масленічных забавах, але і ў разнастайных майстар-класах, а таксама ў тэатралізаванай пастаноўцы "Провады зімы", у фінале якой гасцям давядзецца выкупляць Вясну. Таксама ўсе наведвальнікі атрымаюць магчымасць самастойна здабыць жывы агонь для масленічнага вогнішча.
Прыйшла вясёлая Масленіца: час весяліцца перад Вялікім пастом >>
Першая тысяча гасцей абсалютна бясплатна атрымае масленічны блінец. Падчас святкавання будзе дзейнічаць бясплатны трансфер Рудзенск-Дудуткі-Рудзенск. Пачатак свята — у 11:30 у суботу 17 лютага ў музейным комплексе "Дудуткі".
Гутарку з Веранікай Харытонавай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.