Адліга ідзе ў Беларусь: у пятніцу чакаецца да +2°С

Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е будзе фарміраваць вобласць паніжанага ціску.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі — сёння днём тэмпература паветра месцамі падымецца да +2°С, паведамілі Sputnik у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, надвор'е ў рэспубліцы 16 лютага будзе фарміраваць вобласць паніжанага ціску.

"Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да —4.. —10°С, у другой палове дня падвысіцца да —4.. + 2°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ціск будзе падаць, таму чакаецца воблачнае надвор'е, днём пройдзе невялікі снег.

На выхадных у Беларусь пачнуць паступаць яшчэ больш цёплыя паветраныя масы з Балтыкі: пройдзе кароткачасовы снег, днём тэмпература паветра складзе ад —3 да + 3°С.

Стужка навiн
0