Прах Магдалены Радзівіл выстаўлены для развітання ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоКасцёл Святога Роха ў Мінску
Касцёл Святога Роха ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пахаваюць урну з прахам беларускай мецэнаткі 17 лютага ў касцёле Святога Роха на Залатой горцы.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Нашчадкі Магдалены Радзівіл прыбудуць у Мінск для ўдзелу ў цырымоніі пахавання ўрны з яе прахам, якая пройдзе 17 лютага ў касцёле Святога Роха, паведаміў Sputnik у пятніцу настаяцель дадзенага храма ксёндз Юрый Санько.

Прах Магдалены Радзівіл быў дастаўлены з Швейцарыі дэлегатам З'езду беларусаў свету, які прайшоў у Мінску летам 2017 года.

"Урна з прахам княгіні ўжо выстаўлена для развітання ў касцёле, а заўтра прах будзе пахаваны", — сказаў ксёндз Юрый.

Паводле яго слоў, цырымонія пахавання пачнецца ў 10:00, а ў 12:00 нашчадкі княгіні Мацей і Міхаіл Радзівілы, а таксама праўнучка Магдалены Радзівіл — Марылена Замойская — пагутараць з прэсай.

Настаяцель храма паведаміў, што пахавальную цырымонію ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Паводле яго слоў, скрыню пахаваюць у левай частцы храма. На тым месцы будзе ўсталяваная памятная шыльда і барэльеф у гонар знакамітай мецэнаткі.

Пытанне пра тое, дзе будзе пахаваная урна, было вырашана некалькі тыдняў таму. Першапачаткова разглядаліся чатыры месцы — Чырвоны касцёл і Кальварыйскія могілкі ў Мінску, сямейная капліца ў вёсцы Кухцічы Ўздзенскага раёна Мінскай вобласці або сямейны склеп Радзівілаў у Нясвіжы.

Стужка навiн
0