Відэа

Беларус вырашыў праблему з жыллём, пабудаваўшы дом за дзве тысячы долараў

Падпісацца
Недарагое жыллё плошчай 16 квадратных метраў пабудаваў для сваёй сям'і беларус Віктар Аскірка. Глядзіце на відэа, як выглядае кампактны дамок, цана будаўніцтва якога крыху перавышае кошт апошняга iPhone.

Ідэю асобнага малагабарытнага жылля беларус запазычыў у нямецкага архітэктара, які будуе падобныя дамы для студэнтаў. На матэрыялы было выдаткавана каля дзвюх тысяч долараў.

Пры гэтым жыллё з'яўляецца трохузроўневым — у ім змясціліся спальня, кухня, гасцёўня і туалет, сумешчаны з душавой. Праўда, мыцца ў душы даводзіцца седзячы на ўнітазе — гэта, напэўна, адзіны мінус малагабарытнай хаткі.

Акрамя мужа і жонкі, у доме пражывае яшчэ і іх сын школьнага ўзросту. Гаспадары адзначаюць, што задумаліся пра такое жыллё, так як стаміліся плаціць за арэнду кватэры.

Стужка навiн
0