Дар'я Домрачава заваявала срэбра ў мас-старце, золата ў Кузьміной

© REUTERS / JORGE SILVAДар'я Домрачава
Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дар'я Домрачава заваявала свой першы медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Мас-старт у жанчын у Пхенчхане завяршыўся перамогай славацкай біятланісткі Анастасіі Кузьміной, лепшай сярод беларускіх біятланістак стала Дар'я Домрачава — у яе срэбра.

Фрыстайлістка Ганна Гуськова атрымала першае ў сваім жыцці алімпійскае золата - Sputnik Беларусь
Радыё
Ганне Гуськовай уручылі алімпійскае золата: спадзяемся, гэта толькі пачатак

Гэта апошняя індывідуальная гонка, наперадзе ў спартсменак яшчэ дзве эстафеты.

Анастасія Кузьміна фінішавала з часам 35.23 і адным промахам. Фінішную лінію славацкая біятланістка перасякала з нацыянальным сцягам. Гэта яе трэці медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане: да гэтага Кузьміна заваявала срэбра ў індывідуальнай гонцы і гонцы пераследу.

Дар'я Домрачава саступіла ёй 18,8 секунды, яна таксама прамахнулася адзін раз. Скардзіна прайграла лідару 47,89 секунды. Ірына Крыўко фінішавала пад тым жа нумарам, пад якім і выходзіла на старт. Яна саступіла Кузьміной 3 хвіліны 41 секунду, прамазала чатыры разы.

Лепшы ход у мас-старце паказала Кузьміна. Экхоф — другая па хуткасці, Домрачава — трэцяя.

Дар'я Домрачава з'яўляецца Алімпійскай чэмпіёнкай Гульняў 2014 у Сочы. Там яна заваявала тры залатыя медалі: у гонцы пераследу, на 15-кіламетровай дыстанцыі ў жаночай індывідуальнай гонцы і мас-старце. Сённяшняе срэбра стала першым медалём беларускі на Алімпіядзе ў Пхенчхане.

Стужка навiн
0