Беларусь на "Еўрабачанні 2018" прадставіць украінец Alekseev

© Sputnik / Марина СеребряковаСпявак Alekseev перамог у нацыянальным адборы на Еўрабачанне 2018
Спявак Alekseev перамог у нацыянальным адборы на Еўрабачанне 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мікіта Аляксееў - першы артыст без беларускіх каранёў, які выступіць ад рэспублікі на "Еўрабачанні".

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Стала вядома імя прадстаўніка Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне 2018" — гледачы і члены журы выбралі ўкраінскага поп-артыста Alekseev, паведамляе Sputnik.

Фінал нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне 2018" ад Беларусі прайшоў увечары ў пятніцу: тэлегледачы і члены журы выбіралі лепшага з дзесяці артыстаў і груп.

Мікіта Аляксееў быў адзіным "легіянерам" сярод беларускіх артыстаў. Цікавы і той факт, што ён — першы ў гісторыі ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні" прадстаўнік, які не мае беларускіх каранёў.

Alekseev — украінскі поп-спявак, славу якому прынёс удзел ва ўкраінскіх тэлешоу, а таксама песні "Пьяное солнце" і "Океанами стали". Сярод усіх удзельнікаў беларускага адбору ён быў самым вядомым у інтэрнэт-карыстальнікаў.

Максімальныя балы артысту Alekseev паставілі як гледачы, так і члены прафесійнага журы.

Стужка навiн
0