Гуськова за золата стала заслужаным майстрам спорту і ўзнагароджана ордэнам

© REUTERS / Dylan MartinezГанна Гуськова з саперніцамі
Ганна Гуськова з саперніцамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рашэнне аб прысваенні ганаровага звання і ўзнагароджанні ордэнам прыняў у пятніцу прэзідэнт Лукашэнка.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая ў пятніцу заваявала на зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане залаты медаль, удастоена звання заслужанага майстра спорту і ордэна Айчыны трэцяй ступені, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прадстаўніца Беларусі стала першай у фінальнай частцы спаборніцтваў, што прайшлі ў Phoenix Park: за трэці скачок яна атрымала 96,14 бала, што дазволіла спартсменцы падняцца на першую прыступку пастамента. Яшчэ адна беларуска-фіналістка Ала Цупер стала чацвёртай.

Паводле інфармацыі прэс-службы, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Гуськовай званне заслужанага майстра спорту, а таксама ўзнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені.

Кіраўнік дзяржавы ў віншавальнай тэлеграме спартсменцы адзначыў, што яна змагла падарыць усім беларусам свята. Паводле слоў Лукашэнкі, гэтага залатога медаля, які стаў першым у скарбонцы зборнай Беларусі, чакалі доўга.

Дзякуючы перамозе Гуськовай, якая да цяперашняга часу з'яўляецца адзіным трыўмфатарам з беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Пхенчхане, Беларусь увайшла ў агульны медальны залік і займае ў ім 12-е месца.

Стужка навiн
0