https://bel.sputnik.by/20180218/brest-krepost-dokumenty-istoriya-1033725230.html
Атлас Брэсцкай крэпасці рассакрэціў ваенныя дакументы 100-гадовай даўніны
Атлас Брэсцкай крэпасці рассакрэціў ваенныя дакументы 100-гадовай даўніны
Sputnik Беларусь
Матэрыялы навукова-папулярнага выдання будуць ўлічвацца пры карэкціроўцы генплана Брэста, а таксама дазволяць распрацаваць новыя турыстычныя маршруты. 18.02.2018, Sputnik Беларусь
2018-02-18T09:01+0300
2018-02-18T09:01+0300
2018-02-17T22:19+0300
спадчына
у беларусі
грамадства
культура
беларусь
брэст
брэсцкая крэпасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103372/20/1033722008_0:97:1920:1182_1920x0_80_0_0_010309f5cce63963441b7f93cd4545e6.jpg
Атлас тлумачыць, для чаго былі пабудаваныя фарты, як Брэсцкая крэпасць перайшла ад бастыённай да фортавай, якія з аб'ектаў лепш захаваліся, што аднаўляецца і выкарыстоўваецца сёння.Працу над выданнем "Атлас крэпасці Брэст-Літоўск: Том 3. Фортавы перыяд (1876-1915)" спецыялісты Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці вялі каля трох гадоў. У яго ўвайшлі матэрыялы з Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва, Ваенна-гістарычнага Музея артылерыі, інжынерных войскаў і войскаў сувязі і Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, ГУ МК "Брэсцкая крэпасць-герой" і прыватнай калекцыі. Некаторыя з дакументаў праляжалі пад грыфам "Сакрэтна" каля ста гадоў.Генеральны план Брэст-Літоўскай крэпасціЗа тры гады архіўных і палявых даследаванняў супрацоўнікі фонду апрацавалі больш за 10 тысяч спраў, выявілі 226 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, атрымалі 128 чарцяжоў, карт і больш за 500 прафесійных фатаграфій.Патрабавалася 130 гадоў — справіліся за 3 гадыПа словах аўтара — складальніка атласа, эксперта па гісторыка-архіўных даследаваннях Уладзіміра Арлова, у пачатку даследчай працы супрацоўнікі фонду задаліся мэтай сабраць як мага больш матэрыялаў, якія берасцейцы яшчэ ні разу не бачылі."Мы разумелі, што пэўная праца па гісторыі Брэсцкай крэпасці і яе фартоў ужо праведзена, пэўная колькасць кніг ужо была выдадзена, ёсць экспазіцыя ў мемарыяле, ёсць дзеючы музей "5 форт", таму нам важна было ўнесці нешта новае. Але новае не ад сябе, а ад першаснай гісторыі, гэта значыць ад архіўных матэрыялаў. Для гэтага нам спатрэбілася тры гады", — распавёў гісторык.Аўтар-укладальнік атласа - Уладзімір Арлоў, эксперт Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці па гісторыка-архіўных даследаваннях, кіраўнік Цэнтра ваеннай спадчыны ЛітвыЁн таксама дадаў, што праца ў архіве мае сваю спецыфіку — матэрыялы ў іх могуць выдавацца праз некалькі дзён пасля запыту, а могуць і зусім не выдавацца."Калі пачынаў працу з Брэсцкай крэпасцю, я ўбачыў той аб'ём матэрыялаў, палічыў, колькі прыкладна матэрыялаў я атрымліваю ў тыдзень. Пры дапамозе нескладаных матэматычных вылічэнняў я зразумеў, што праз 130-140 гадоў можна будзе прыкладна ўяўляць, што такое Брэсцкая крэпасць. Выхад быў толькі адзін — праца каманды, праца пастаянная, не губляючы гады і дзесяцігоддзі, пастаянная камунікацыя і пастаяннае нарошчванне ведаў", — падзяліўся Уладзімір Арлоў.Якая будучыня ў фартоў Брэсцкай крэпасці?Усяго надрукавана 500 асобнікаў кнігі. Іх распаўсюдзяць сярод бібліятэк, універсітэтаў і іншых зацікаўленых устаноў. Аўтары хацелі стварыць выданне, якое будзе даступна шырокай супольнасці, а не вузкаму колу спецыялістаў па гісторыі фартыфікацыі. Як растлумачыў эксперт, стаяла задача са складаных да прачытання гістарычных крыніц, справаздач і рапартаў стварыць даступны для разумення тэкст."Нам вельмі хацелася б, каб атлас стаў не проста кнігай з малюнкамі. Мы выдавалі атлас не для таго, каб прадаваць яго ў кнігарнях і на гэтым зарабляць. Мы стваралі яго, выдатна разумеючы, што выкарыстанне спадчыны Брэсцкай крэпасці, будучыня той спадчыны, якая на сённяшні момант прадстаўляе хутчэй закінутую сталкер-зону, чым аб'екты культурнай спадчыны, стане магчыма пасля з'яўлення вызначаных ведаў аб гэтых аб'ектах і распаўсюджвання гэтых ведаў сярод вельмі шырокай аўдыторыі", — патлумачыў аўтар.Большасць матэрыялаў у атласе апублікаваныя ўпершынюКаманда атласа паглядзела ўсе аб'екты крэпасці Брэст-Літоўск, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі і Польшчы."Прыходзілася думаць не толькі пра гісторыю гэтых аб'ектаў, але яшчэ і пра тое, што ва ўсіх гэтых аб'ектаў павінна быць будучыня. Сённяшні стан большай частцы фартоў такі, што будучыня ў гэтых аб'ектаў дакладна існуе. Культура, усё, што звязана з культурай, адукацыйныя праекты — гэта тое, пра што заўтра ці паслязаўтра будуць распавядаць фарты Брэсцкай крэпасці як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Польшчы", — адзначыў Уладзімір Арлоў.План форта V Брэст-Літоўскай крэпасціНабытыя веды, апісаныя ў атласе, дапамогуць пры археалагічных раскопках у фартах і пры іх рэстаўрацыі.У кнігу ўвайшло не ўсёЯк важкі дадатак да атласа супрацоўнікі Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці стварылі адкрытую базу дадзеных "Спадчына Брэсцкай крэпасці". У яе ўвайшоў увесь той матэрыял, які не патрапіў у кнігу.На думку стваральнікаў, архіўныя матэрыялы будуць цікавыя навуковай супольнасці, студэнтам розных краін."Ужо сёння каля 50 чалавек зарэгістравалася. І мы бачым, што гэта студэнты, студэнты-магістранты. Гэта студэнты не толькі Брэста, але і Мінска, нават расійскія студэнты ўжо знаходзяць нашу базу. Рэгіструюцца прадстаўнікі прафесійнай супольнасці: архітэктары, людзі, якія так ці інакш звязаныя з даследчай працай або проста захапляюцца і пішуць матэрыялы, звязаныя з гісторыяй Брэсцкай крэпасці", — распавяла намеснік дырэктара па праектах Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Аліна Дзеравянка.Намеснік дырэктара па праектах Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Аліна Дзеравянка прадставіла базу дадзеных "Спадчына Брэсцкай крэпасці"Сталкер-зоны — у турыстычныя аб'ектыЦяпер некаторыя фарты выкарыстоўваюцца арандатарамі як складскія памяшканні, аўтарамонтныя майстэрні, іншыя — прастойваюць. Некаторыя з іх пацярпелі ад вандалаў і зборшчыкаў металалому. У далейшым зоны фартоў плануецца вызначыць як рэкрэацыйныя і зрабіць з іх прывабныя для турыстаў аб'екты.Напрацоўкамі і прапановамі фонду ўжо змог скарыстацца УП "БелНДИПгорадабудаўніцтва" пры працы над карэкціроўкай генеральнага плана Брэста і распрацоўцы дэталёвага плана гістарычнай часткі горада, уключаючы Брэсцкую крэпасць.Фотаздымак палаючага Брэст-Літоўска, зробленая ў 1915 году"Брэсцкая крэпасць, у прынцыпе, найбуйнейшая фортавая крэпасць у Еўропе, найбуйнейшая бастыённая крэпасць. То бок гэта аб'екты, якія валодаюць найвелізарным турыстычным патэнцыялам. І турызм — гэта, напэўна, тая сфера бізнесу, якая пры правільным кіраванні наносіць менш шкоды і экалогіі, і ўсяму астатняму. Яна дае магчымасць стварыць высокааплатныя працоўныя месцы, прыцягваць турыстаў, падымаць эканоміку і развіваць наш горад", — адзначыў у час прэзентацыі атласа галоўны архітэктар Брэсцкай вобласці Аляксандр Жаркоў.
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103372/20/1033722008_0:36:1920:1243_1920x0_80_0_0_f70a7fb306d2b4058cfe9d819af4e654.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, грамадства, культура, беларусь, брэст, брэсцкая крэпасць
спадчына, у беларусі, грамадства, культура, беларусь, брэст, брэсцкая крэпасць
Атлас Брэсцкай крэпасці рассакрэціў ваенныя дакументы 100-гадовай даўніны
Матэрыялы навукова-папулярнага выдання будуць ўлічвацца пры карэкціроўцы генплана Брэста, а таксама дазволяць распрацаваць новыя турыстычныя маршруты.
Атлас тлумачыць, для чаго былі пабудаваныя фарты, як Брэсцкая крэпасць перайшла ад бастыённай да фортавай, якія з аб'ектаў лепш захаваліся, што аднаўляецца і выкарыстоўваецца сёння.
Працу над выданнем "Атлас крэпасці Брэст-Літоўск: Том 3. Фортавы перыяд (1876-1915)" спецыялісты Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці вялі каля трох гадоў. У яго ўвайшлі матэрыялы з Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва, Ваенна-гістарычнага Музея артылерыі, інжынерных войскаў і войскаў сувязі і Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, ГУ МК "Брэсцкая крэпасць-герой" і прыватнай калекцыі. Некаторыя з дакументаў праляжалі пад грыфам "Сакрэтна" каля ста гадоў.
Генеральны план Брэст-Літоўскай крэпасці
За тры гады архіўных і палявых даследаванняў супрацоўнікі фонду апрацавалі больш за 10 тысяч спраў, выявілі 226 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, атрымалі 128 чарцяжоў, карт і больш за 500 прафесійных фатаграфій.
Патрабавалася 130 гадоў — справіліся за 3 гады
Па словах аўтара — складальніка атласа, эксперта па гісторыка-архіўных даследаваннях Уладзіміра Арлова, у пачатку даследчай працы супрацоўнікі фонду задаліся мэтай сабраць як мага больш матэрыялаў, якія берасцейцы яшчэ ні разу не бачылі.
"Мы разумелі, што пэўная праца па гісторыі Брэсцкай крэпасці і яе фартоў ужо праведзена, пэўная колькасць кніг ужо была выдадзена, ёсць экспазіцыя ў мемарыяле, ёсць дзеючы музей "5 форт", таму нам важна было ўнесці нешта новае. Але новае не ад сябе, а ад першаснай гісторыі, гэта значыць ад архіўных матэрыялаў. Для гэтага нам спатрэбілася тры гады", — распавёў гісторык.
Аўтар-укладальнік атласа - Уладзімір Арлоў, эксперт Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці па гісторыка-архіўных даследаваннях, кіраўнік Цэнтра ваеннай спадчыны Літвы
Ён таксама дадаў, што праца ў архіве мае сваю спецыфіку — матэрыялы ў іх могуць выдавацца праз некалькі дзён пасля запыту, а могуць і зусім не выдавацца.
"Калі пачынаў працу з Брэсцкай крэпасцю, я ўбачыў той аб'ём матэрыялаў, палічыў, колькі прыкладна матэрыялаў я атрымліваю ў тыдзень. Пры дапамозе нескладаных матэматычных вылічэнняў я зразумеў, што праз 130-140 гадоў можна будзе прыкладна ўяўляць, што такое Брэсцкая крэпасць. Выхад быў толькі адзін — праца каманды, праца пастаянная, не губляючы гады і дзесяцігоддзі, пастаянная камунікацыя і пастаяннае нарошчванне ведаў", — падзяліўся Уладзімір Арлоў.
Якая будучыня ў фартоў Брэсцкай крэпасці?
Усяго надрукавана 500 асобнікаў кнігі. Іх распаўсюдзяць сярод бібліятэк, універсітэтаў і іншых зацікаўленых устаноў. Аўтары хацелі стварыць выданне, якое будзе даступна шырокай супольнасці, а не вузкаму колу спецыялістаў па гісторыі фартыфікацыі. Як растлумачыў эксперт, стаяла задача са складаных да прачытання гістарычных крыніц, справаздач і рапартаў стварыць даступны для разумення тэкст.
"Нам вельмі хацелася б, каб атлас стаў не проста кнігай з малюнкамі. Мы выдавалі атлас не для таго, каб прадаваць яго ў кнігарнях і на гэтым зарабляць. Мы стваралі яго, выдатна разумеючы, што выкарыстанне спадчыны Брэсцкай крэпасці, будучыня той спадчыны, якая на сённяшні момант прадстаўляе хутчэй закінутую сталкер-зону, чым аб'екты культурнай спадчыны, стане магчыма пасля з'яўлення вызначаных ведаў аб гэтых аб'ектах і распаўсюджвання гэтых ведаў сярод вельмі шырокай аўдыторыі", — патлумачыў аўтар.
Большасць матэрыялаў у атласе апублікаваныя ўпершыню
Каманда атласа паглядзела ўсе аб'екты крэпасці Брэст-Літоўск, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі і Польшчы.
"Прыходзілася думаць не толькі пра гісторыю гэтых аб'ектаў, але яшчэ і пра тое, што ва ўсіх гэтых аб'ектаў павінна быць будучыня. Сённяшні стан большай частцы фартоў такі, што будучыня ў гэтых аб'ектаў дакладна існуе. Культура, усё, што звязана з культурай, адукацыйныя праекты — гэта тое, пра што заўтра ці паслязаўтра будуць распавядаць фарты Брэсцкай крэпасці як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Польшчы", — адзначыў Уладзімір Арлоў.
План форта V Брэст-Літоўскай крэпасці
Набытыя веды, апісаныя ў атласе, дапамогуць пры археалагічных раскопках у фартах і пры іх рэстаўрацыі.
Як важкі дадатак да атласа супрацоўнікі Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці стварылі адкрытую базу дадзеных "Спадчына Брэсцкай крэпасці". У яе ўвайшоў увесь той матэрыял, які не патрапіў у кнігу.
На думку стваральнікаў, архіўныя матэрыялы будуць цікавыя навуковай супольнасці, студэнтам розных краін.
"Ужо сёння каля 50 чалавек зарэгістравалася. І мы бачым, што гэта студэнты, студэнты-магістранты. Гэта студэнты не толькі Брэста, але і Мінска, нават расійскія студэнты ўжо знаходзяць нашу базу. Рэгіструюцца прадстаўнікі прафесійнай супольнасці: архітэктары, людзі, якія так ці інакш звязаныя з даследчай працай або проста захапляюцца і пішуць матэрыялы, звязаныя з гісторыяй Брэсцкай крэпасці", — распавяла намеснік дырэктара па праектах Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Аліна Дзеравянка.
Намеснік дырэктара па праектах Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Аліна Дзеравянка прадставіла базу дадзеных "Спадчына Брэсцкай крэпасці"
Сталкер-зоны — у турыстычныя аб'екты
Цяпер некаторыя фарты выкарыстоўваюцца арандатарамі як складскія памяшканні, аўтарамонтныя майстэрні, іншыя — прастойваюць. Некаторыя з іх пацярпелі ад вандалаў і зборшчыкаў металалому. У далейшым зоны фартоў плануецца вызначыць як рэкрэацыйныя і зрабіць з іх прывабныя для турыстаў аб'екты.
Напрацоўкамі і прапановамі фонду ўжо змог скарыстацца УП "БелНДИПгорадабудаўніцтва" пры працы над карэкціроўкай генеральнага плана Брэста і распрацоўцы дэталёвага плана гістарычнай часткі горада, уключаючы Брэсцкую крэпасць.
Фотаздымак палаючага Брэст-Літоўска, зробленая ў 1915 году
"Брэсцкая крэпасць, у прынцыпе, найбуйнейшая фортавая крэпасць у Еўропе, найбуйнейшая бастыённая крэпасць. То бок гэта аб'екты, якія валодаюць найвелізарным турыстычным патэнцыялам. І турызм — гэта, напэўна, тая сфера бізнесу, якая пры правільным кіраванні наносіць менш шкоды і экалогіі, і ўсяму астатняму. Яна дае магчымасць стварыць высокааплатныя працоўныя месцы, прыцягваць турыстаў, падымаць эканоміку і развіваць наш горад", — адзначыў у час прэзентацыі атласа галоўны архітэктар Брэсцкай вобласці Аляксандр Жаркоў.