МІНСК, 19 лют — Sputnik. У панядзелак на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, днём у некаторых рэгіёнах краіны тэмпература паднімецца да аднаго градуса цяпла, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у панядзелак, 19 лютага, рэзкага пахаладання або пацяплення ў рэспубліцы не чакаецца, але ў некаторых абласцях сярэдняя тэмпература на адзін-два градусы зменіцца.
"У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях тэмпература днём будзе вагацца ад —1 да +1 градуса, у Гомельскай і Магілёўскай, наадварот, слупок тэрмометра апусціцца да —4 градусаў. Халадней за ўсё будзе ў Віцебскай вобласці, дзе мароз дасягне адзнакі ў —5 градусаў. У сталічным рэгіёне тэмпература не зменіцца і складзе ад —1 да —3 градусаў марозу", — растлумачылі ў Белгідрамеце.
Па ўсёй рэспубліцы захаваецца галалёдзіца і воблачнае з праясненнямі надвор'е. Верагоднасць ападкаў будзе вышэй 60% ва ўсіх абласцях краіны, акрамя Брэсцкай, дзе яна складзе ўсяго 5-10%.