Фільм "Лёд" у прэм'ерны ўік-энд акупіў бюджэт трохразова

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў фотабанкАфіша фільма "Лёд" рэжысёра Алега Трафіма ў кінатэатры
Афіша фільма Лёд рэжысёра Алега Трафіма ў кінатэатры - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Па папярэдніх дадзеных, за першыя дні пракату меладрама аб фігурным катанні зарабіла ледзь менш за дзевяць мільёнаў долараў.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Расійская меладрама "Лёд", якая выйшла на мінулым тыдні, сабрала за першыя дні шырокага пракату парадку 500 мільёнаў расійскіх рублёў — пры бюджэце ў 150 мільёнаў рублёў.

Лаўрэаты прэміі BAFTA - Sputnik Беларусь
Прэмія BAFTA: лідэрства "Трох білбордаў" і Кейт у цёмна-зялёнай сукенцы

Жанр "спартыўная драма" набірае абароты ў Расіі — пасля ашаламляльнага поспеху фільмаў "Легенда №17" і "Рух уверх" гледачы больш ахвотна ідуць на падобныя карціны ў кінатэатры.

Яшчэ адна такая стужка выйшла на мінулым тыдні. У адрозненне ад згаданых вышэй фільмаў, "Лёд" не мае гістарычнай асновы, аднак усё роўна цікавы аўдыторыі. Меладрама распавядае пра маладую фігурыстку, але галоўная тэма тут — вядома ж, каханне.

У першыя выхадныя пракату фільма "Лёд" гледачы "прагаласавалі рублём". Так, першыя зборы карціны склалі каля 500 мільёнаў расійскіх рублёў, гэта значыць крыху менш за дзевяць мільёнаў долараў. Бюджэт стужка ўжо акупіла — ён складаў 150 мільёнаў расійскіх рублёў.

Водгукі на "Лёд" не такія захопленыя, як на "Рух уверх", але ў цэлым станоўчыя. Сярэдняя адзнака карціны — каля сямі балаў.

Зняла "Лёд" каманда нашумелага фантастычнага баевіка "Прыцягненне": прадзюсарамі выступілі Фёдар Бандарчук, Дзмітрый Рудоўскі і Аляксандр Андрушчанка, сцэнар пісалі Андрэй Залатароў і Алег Малавічка. Рэжысёрскае крэсла займаў дэбютант — 28-гадовы Алег Трахім.

Стужка навiн
0