Мабільныя аператары ў Вялікабрытаніі змогуць арандаваць царкоўныя шпілі

© PixabayСобор в Великобритании
Собор в Великобритании - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На дадзены момант ужо існуе каля 120 прыкладаў выкарыстання цэркваў для прадастаўлення мабільных і інтэрнэт-паслуг.

МІНСК, 19 лют – Sputnik. Царкоўныя шпілі могуць быць выкарыстаны для павышэння ахвату мабільнай сувязі і інтэрнэту ў сельскіх раёнах Вялікабрытані, да такога пагаднення прыйшлі ўрад Вялікабрытаніі і Англіканская царква, паведамляе ВВС.

Доступ да неабходных месцаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, з'яўляецца рэальнай праблемай для аператараў мабільнай сувязі. Уладальнікі зямлі не заўсёды дазваляюць аператарам будаваць вышкі ці патрабуюць за гэта вялікія грошы, што потым адбіваецца на коштах мабільнай сувязі.

Урад Вялікабрытаніі заявіў, што камерцыйныя дамоўленасці будуць прымацца на мясцовым узроўні паміж епархіямі або прыходамі і аператарамі мабільнай сувязі і правайдэрамі паслуг шырокапалоснага доступу, але пакуль не ніякіх падрабязнасцяў няма.

Англіканская царква ў сваю чаргу паведаміла, што на дадзены момант ужо існуе каля 120 прыкладаў выкарыстання цэркваў для прадастаўлення мабільных паслуг.

Стужка навiн
0