МІНСК, 19 лют — Sputnik. Вулкан Сінабунг пачаў вывяргацца на інданезійскім востраве Суматра, паведаміла агенцтва Сіньхуа са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па вулканалогіі.
Вулкан у панядзелак выкінуў слуп попелу на пяцікіламетровую вышыню.
Пакуль вывяржэнне Сінабунга ніяк не паўплывала на авіязносіны ў правінцыі Паўночная Суматра: паводле інфармацыі агенцтва, попел не дасягнуў горада Мэдан і тэрыторыі аэрапорта.
A volcano on Indonesia’s Sumatra island erupted sending a plume of thick ash five kilometres into the atmosphere#MountSinabung pic.twitter.com/EbflxfFgQY
— Hyderabad Times (@HydTimes) 19 февраля 2018 г.
Evacuations begins in school #indonesia #volcano #Sinabung #indonesia #erupcion right now 🔥♨️🚨 #earthquake #Terremoto #Temblor pic.twitter.com/SJqDz2bhB7
— Teacher From PR 🍀 (@MaestroDEPR) 19 февраля 2018 г.
Sinabung, North Sumatra putting on a show of power! pic.twitter.com/rM35XRp216
— rebecca henschke (@rebeccahenschke) 19 февраля 2018 г.
Вышыня вулкана Сінабунг — 2 тысячы 460 метраў, ён прачнуўся пасля 400-гадовага сну ў 2010 годзе. Пасля выкіды попелу фіксаваліся ў 2013 і 2014 гадах.
Інданезія з'яўляецца часткай "Ціхаакіянскага вогненнага кальца": тут нярэдкія землятрусы і разбуральныя вывяржэнні вулканаў. У мінулым годзе Сінабунг вывяргаўся ў канцы снежня: тады ўлады абвясцілі вышэйшую ступень небяспекі, была тэрмінова праведзена эвакуацыя насельніцтва з 7-кіламетровай зоны вакол горы.