Арктычнае паветра ідзе ў Беларусь: сіноптыкі абяцаюць ноччу да -20°С

© PixabayМарозны дзень узімку, архіўнае фота
Марозны дзень узімку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Месцамі пры праясненнях уначы па поўначы Беларусі мароз узмацніцца да -23°С.

МІНСК, 20 лют — Sputnik. Паніжэнне тэмпературы чакаецца ў Беларусі з паступленнем у бліжэйшыя дні на тэрыторыю рэспублікі халоднага арктычнага паветра, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сіноптыкі абяцаюць, што халадаць у краіне пачне ўжо з серады 21 лютага, з прыходам з северных шырот халодных паветраных мас.

Па дадзеных Гідрамета, у сераду ў Беларусі пройдзе снег, а тэмпература паветра ўначы складзе ад —6 да —12°С (пры праясненнях — да 18°С), днём будзе цяплей — ад —2 да —8°С, па захадзе — 0..- 1°С.

"У чацвер 22 лютага на тэрыторыю Беларусі працягнуць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы арктычнага паходжання", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

У чацвер пройдзе кароткачасовы снег, уначы тэмпература паветра складзе ад —7 да —13°С, па паўночным усходзе Беларусі — да —18°С, а пры праясненнях — да —20°С. Удзень на поўдні рэспублікі тэмпература паднімецца да —2°С, на поўначы краіны будзе халадней — да —10°С.

У пятніцу 23 лютага будзе па-ранейшаму холадна: уначы па поўначы Беларусі пры праясненнях мароз узмацніцца да —23°С, удзень пацяплее: на поўдні рэспублікі — да —4°С, на поўначы — да —12°С.

Стужка навiн
0