Выстава мастацкага тэкстылю і майстар-клас па ручным ткацтве пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Дмитрий БосакЖаночыя вобразы - абярэгі: Вяснянка, Масленіца, Купалінка, Лада
Жаночыя вобразы - абярэгі: Вяснянка, Масленіца, Купалінка, Лада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў раскажуць наведвальнікам аб асновах ручнога ткацтва на габеленавай раме.

МІНСК, 20 лют – Sputnik. У рамках выставы мастацкага тэкстылю і касцюма "Гіперсувязі" у Арт-гасцёўні "Высокае мѣста" ў Мінску 21 лютага адбудзецца майстар-клас па ручным ткацтве, паведамілі Sputnik ва ўстанове.

Рука мастака, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мастакі Зоя Луцэвіч і Алег Варвашэня рыхтуюць новы праект пра каханне

Наведвальнікаў гасцёўні чакае экскурсія па выставе "Гіперсувязі" з яе куратарам, выкладчыкам кафедры ДПМ і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябрам беларускага Саюза мастакоў Хрысцінай Высоцкай. На выставе прадстаўлены прыклады традыцыйнага рамізнага ткацтва, класічны габелен, аплікацыя і ручное фарбаванне, а таксама іх камбінацыі са шматлікімі "нетэкстыльнымі" матэрыяламі і аўтарскімі тэхнікамі.

Пасля экскурсіі ўдзельнікі выставы, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў раскажуць аб асновах ручнога ткацтва на габеленавай раме і правядуць для наведвальнікаў майстар-клас па мастацкім ткацтве.

Дзе: Арт-гасцёўня "Высокае мѣста", г. Мінск, вул. Герцэна, 2А (уваход з Музычнага завулка).

Калі: 21 лютага а 13:00.

Кошт квітка: дарослы — 3 руб., студэнцкі — 2 руб., дзіцячы — 1,5 руб.

Стужка навiн
0