МІНСК, 20 лют — Sputnik. Члены амерыканскай кінаакадэміі прыступілі да галасавання за намінантаў на прэмію "Оскар". У гэтым годзе на ўзнагароду ў катэгорыі "Лепшы фільм" прэтэндуюць дзевяць карцін — "Прэч", "Лэдзі Бёрд", "Прывідная нітка", "Цёмныя часы", "Форма вады", "Тры білборда на мяжы Эбінга, Місуры", "Заві мяне сваім імем", "Дзюнкерк" і "Сакрэтнае дасье".
З сённяшняга дня на працягу тыдня члены амерыканскай кінаакадэміі могуць галасаваць, прычым як анлайн, так і традыцыйна запаўняючы папяровыя бюлетэні. Ужо ў наступным годзе арганізатары пяройдуць да поўнага анлайн-галасавання. Амерыканская кінаакадэмія складаецца з больш чым пяці тысяч членаў з правам голасу, падзеленых па пятнаццаці гільдыях, за катэгорыю "Лепшы фільм" галасуе кожны з іх. Кінапрэмія ўручаецца штогод з 1929 года. У гэтым годзе цырымонія ўручэння пройдзе 4 сакавіка. Уручэнне "Оскара" планавалі правесці раней, але дата супала з зімовымі Алімпійскімі гульнямі.
Уручэнне прэстыжнай кінапрэміі пройдзе 4 сакавіка ў Лос-Анджэлесе. Вядучым 90-й па ліку цырымоніі другі раз стане комік Джымі Кімэл. Напярэдадні, 19 лютага, была ўручана галоўная кінаўзнагарода Вялікабрытаніі BAFTA, у намінацыі "Лепшы фільм" атрымала ўзнагароду драма "Тры білборда на мяжы Эбінга, Місуры".