Да ўдзелу ў конкурсе Сценіна далучыліся новыя краіны

© Sputnik / Фандулвази Джайкло / Перайсці ў медыябанкАдкрыццё выставы пераможцаў конкурсу імя Андрэя Сценіна ў Кейптаўне
Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу імя Андрэя Сценіна ў Кейптаўне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідэрства па колькасці пададзеных фотаздымкаў - у намінацый "Мая планета" і "Галоўныя навіны".

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Маладыя фотарэпарцёры з Саудаўскай Аравіі, М'янмы, Коста-Рыкі і Руанды ўпершыню прынялі ўдзел у конкурсе імя Андрэя Сценіна, арганізаваным МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА. На суд журы яны прадставілі стыльныя манахромныя партрэты, яркія ўзоры прыродных макрафотаздымкаў і ландшафтнай здымкі, карціны нацыянальных святаў.

Намінацыі "Мая планета" і "Галоўныя навіны" па-ранейшаму захоўваюць лідэрства па колькасці пададзеных у іх фатаграфій.

Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу імя А. Сценіна ў Краснадары - Sputnik Беларусь
Лаўрэаты конкурсу Сценіна ў 2018-м атрымаюць 3 мільёны расійскіх рублёў

Прыём заявак працягваецца на партале конкурсу stenincontest.ru, у актыве якога ўжо знаходзіцца каля 2000 работ ад маладых фотарэпарцёраў з больш чым 50 краін свету.

Сярод расіянаў самымі актыўнымі сталі журналісты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Яраслаўля, Тулы, Варонежа, Смаленска, якія аддалі перавагу чорна-белай партрэтнай здымцы. Сярод замежных краін лідзіруюць фотарэпарцёры з Азіі, уключаючы Бангладэш, Індыю і Іран. Яркая этніка і пейзажныя кадры складаюць аснову прадстаўленых імі работ.

Да завяршэння прыёму заявак на конкурс засталося крыху больш за тыдзень — да 28 лютага ў ім могуць прыняць удзел фотарэпарцёры з усяго свету ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў. Конкурс з'яўляецца адзінай у Расіі пляцоўкай, якая адкрывае новыя імёны ў міжнароднай фотажурналістыцы і фарміруе крытэрыі якасці дакументальнай фатаграфіі.

У 2018 годзе змагацца за прызавыя месцы суіскальнікаў трэба будзе ў чатырох намінацыях — "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу". Колькасць работ у кожнай з намінацый сёлета павялічана да трох, што дае маладым фатографам яшчэ больш магчымасцяў для дэманстрацыі прафесійнага майстэрства. Па выніках галасавання журы ў кожнай намінацыі будуць вызначаны тры прызавыя месцы, а таксама ўручана вышэйшая ўзнагарода — "Гран-пры".

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў 2017 годзе прайшоў пры падтрымцы найбуйнейшых расійскіх і міжнародных СМІ, інфармагенцтваў і фотасуполкі. Партнёрамі некалькіх намінацый сталі Шанхайская аб'яднаная медыягрупа (ШАМГ) і агульнаарабскі інфармацыйны холдынг Аль-Маядын ТБ, а таксама адна з найбуйнейшых гуманітарных арганізацый свету — Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам конкурсу.

Стужка навiн
0