Плошча ў Будапешце атрымае назву ў гонар Мінска

© PixabayПанарама Будапешту
Панарама Будапешту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пасольстве называюць гэтую падзею лагічным працягам супрацоўніцтва паміж гарадамі.

МІНСК, 22 лют – Sputnik. Плошча ў Будапешце будзе названая ў гонар Мінска, пра гэта паведамляецца на "Твітэр"-акаунце пасольства Беларусі ў Венгрыі.

"Вітаем рашэнне гарадской рады Будапешта аб наданні адной з плошчаў венгерскай сталіцы імя Мінска", — паведамляецца на старонцы пасольства ў "Твітэры".

​У пасольстве называюць гэтую падзею лагічным працягам супрацоўніцтва паміж гарадамі, якое распачалося ў 2016 годзе, а таксама важным крокам у падрыхтоўцы да Дзён Мінска, якія запланаваныя на красавік.

Немалаважным з’яўляецца той факт, што плошча знаходзіцца побач з пасольствам Беларусі ў Венгрыі. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Венгрыяй былі ўстаноўлены 12 лютага 1992 года. Пасольства рэспублікі ў Венгрыі было адкрыта ў студзені 2000 года, венгерскае пасольства ў Мінску — у снежні 2007-га.

Стужка навiн
0