https://bel.sputnik.by/20180222/hudozhniki-parizhskoj-shkoly-v-belarusi-1033819759.html
Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней творы мастацтва захоўваліся ў прыватных французкіх калекцыях. 22.02.2018, Sputnik Беларусь
2018-02-22T14:23+0300
2018-02-22T14:23+0300
2018-02-22T14:33+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
беларусь
мінск
аляксандр зіменка
міхаіл кікоін
восіп цадкін
якаў балглей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103381/95/1033819550_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_e1f0abb0548f2e1e620eb934e0371109.jpg
МІНСК, 22 лют — Sputnik. Карціны беларускіх мастакоў Парыжскай школы — Восіпа Цадкіна, Міхаіла Кікоіна і Якава Балглея — папоўнілі экспазіцыю ў галерэі "Арт-Беларусь". Творы мастацтва сёння ўпершыню прадставілі гледачам.Як распавёў кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Зіменка, праект атрымаў назву "Тры карціны ля мяжы Беларусі". Такім чынам у галерэі абыгралі назву фільма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры", які, па меркаваннях многіх гледачоў, у гэтым годзе атрымае вялікую колькасць Оскараў.Карціны дагэтуль не выстаўляліся ў Беларусі
Раней работы знаходзіліся ў прыватных франузкіх калекцыях. Карціна Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" была набыта на аукцыёне "Christie's". Партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы" кісці Міхаіла Кікоіна патрапіла ў калекцыю з аукцыёна "Artcurial", а партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантом" Якава Балглея раней належала калекцыянеру, фамілія якога не раскрываецца. Зараз усе гэтыя творы змогуць ужывую ўбачыць і беларусы.Работа Цадкіна абышлася аматарам мастацтва ў 27,5 тысяч еўра, Кікоіна — у 2,8 тысяч еўра. Колькі каштавала карціна Балглея не выдаецца па дамове з былым уладальнікам.Экспанаты прадстаўлены ў галерэі "Арт-Беларусь". Тут экспануюцца карціны з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, у якой зараз знаходзіцца 117 твораў жывапісу, графікі, скульптуры і друкаваныя выданні. У ліку аўтараў — не только сусветна вядомыя беларускія мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін і Леў Бакст, але і першадрукар Францыск Скарына.Подпіс аўтара на карціне "Жанчына ў краснай камізэльцы"
Плануецца, што калекцыя будзе павялічвацца. Зараз вядуцца перамовы пра пакупку адразу некалькіх твораў."Гэта будуць аўтары, якія нарадзіліся ў межах сучаснай Беларусі, зрабілі свой ўнёсак у развіцце выяўленчага мастацтва і чые працы не прадстаўлены, або прадстаўлены вельмі мала у дзяржаўных і прыватных калекцыях. Мы закрываем белыя плямы, якія існуюць у гісторыі беларускага мастацтва і культуры", — падкрэсліў Аляксандр Зіменка.Мастацкія творы і далей будуць экспанавацца ў галерэі, якая, дарэчы, у гэтым годзе святкуе свой першы дзень нараджэння. Да свята плануецца правесці рээкспазіцыю.
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103381/95/1033819550_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_fd5eda09cce122413aeba1cc2fd004cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, мінск, аляксандр зіменка, міхаіл кікоін, восіп цадкін, якаў балглей, галерэя "арт-беларусь", мастацтва, мастакі парыжскай школы з беларусі
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, мінск, аляксандр зіменка, міхаіл кікоін, восіп цадкін, якаў балглей, галерэя "арт-беларусь", мастацтва, мастакі парыжскай школы з беларусі
Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
14:23 22.02.2018 (абноўлена: 14:33 22.02.2018) Раней творы мастацтва захоўваліся ў прыватных французкіх калекцыях.
МІНСК, 22 лют — Sputnik. Карціны беларускіх мастакоў Парыжскай школы — Восіпа Цадкіна, Міхаіла Кікоіна і Якава Балглея — папоўнілі экспазіцыю ў галерэі "Арт-Беларусь". Творы мастацтва сёння ўпершыню прадставілі гледачам.
Як распавёў кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Зіменка, праект атрымаў назву "Тры карціны ля мяжы Беларусі". Такім чынам у галерэі абыгралі назву фільма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры", які, па меркаваннях многіх гледачоў, у гэтым годзе атрымае вялікую колькасць Оскараў.
Карціны дагэтуль не выстаўляліся ў Беларусі
Раней работы знаходзіліся ў прыватных франузкіх калекцыях. Карціна Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" была набыта на аукцыёне "Christie's". Партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы" кісці Міхаіла Кікоіна патрапіла ў калекцыю з аукцыёна "Artcurial", а партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантом" Якава Балглея раней належала калекцыянеру, фамілія якога не раскрываецца. Зараз усе гэтыя творы змогуць ужывую ўбачыць і беларусы.
Работа Цадкіна абышлася аматарам мастацтва ў 27,5 тысяч еўра, Кікоіна — у 2,8 тысяч еўра. Колькі каштавала карціна Балглея не выдаецца па дамове з былым уладальнікам.
Экспанаты прадстаўлены ў галерэі "Арт-Беларусь". Тут экспануюцца карціны з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, у якой зараз знаходзіцца 117 твораў жывапісу, графікі, скульптуры і друкаваныя выданні. У ліку аўтараў — не только сусветна вядомыя беларускія мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін і Леў Бакст, але і першадрукар Францыск Скарына.
Подпіс аўтара на карціне "Жанчына ў краснай камізэльцы"
Плануецца, што калекцыя будзе павялічвацца. Зараз вядуцца перамовы пра пакупку адразу некалькіх твораў.
"Гэта будуць аўтары, якія нарадзіліся ў межах сучаснай Беларусі, зрабілі свой ўнёсак у развіцце выяўленчага мастацтва і чые працы не прадстаўлены, або прадстаўлены вельмі мала у дзяржаўных і прыватных калекцыях. Мы закрываем белыя плямы, якія існуюць у гісторыі беларускага мастацтва і культуры", — падкрэсліў Аляксандр Зіменка.
Мастацкія творы і далей будуць экспанавацца ў галерэі, якая, дарэчы, у гэтым годзе святкуе свой першы дзень нараджэння. Да свята плануецца правесці рээкспазіцыю.