https://bel.sputnik.by/20180222/kopiya-pechatnogo-stanka-franciska-skoriny-grodno-1033808507.html
Копію друкарскага станка Францыска Скарыны зрабілі школьнікі са Шчучына
Копію друкарскага станка Францыска Скарыны зрабілі школьнікі са Шчучына
Sputnik Беларусь
Копію станка, на якім Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую Біблію, зрабілі школьнікі з Шчучынскай гімназіі. Як ён працуе, паказалі на выніковай... 22.02.2018, Sputnik Беларусь
2018-02-22T11:55+0300
2018-02-22T11:55+0300
2018-02-22T12:16+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103380/41/1033804117_4:0:1915:1080_1920x0_80_0_0_a275bf9278b6bd4df2d7f36f897ded17.jpg
беларусь
гродненская вобласць
шчучын
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103380/41/1033804117_100:0:1819:1080_1920x0_80_0_0_d69ba5834053dda061767b48c1bb44d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, культура, беларусь, гродненская вобласць, шчучын, францыск скарына
у беларусі, навіны , грамадства, культура, беларусь, гродненская вобласць, шчучын, францыск скарына
Копію друкарскага станка Францыска Скарыны зрабілі школьнікі са Шчучына
11:55 22.02.2018 (абноўлена: 12:16 22.02.2018) Копію станка, на якім Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую Біблію, зрабілі школьнікі з Шчучынскай гімназіі. Як ён працуе, паказалі на выніковай калегіі ўпраўлення адукацыі, якая адбылася ў Гродне.
Экспанат выраблены да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Каб прывезці друкаваны станок у Гродна, яго прыйшлося разабраць, а затым зноў сабраць.
Друкаваны станок выраблены ў натуральную велічыню з дрэва. Аднаўлялі яго па старадаўніх чарцяжах, малюнках і апісаннях. Аўтарам ідэі і куратарам праекту стаў шчучынскі святар айцец Сергій Сямашка. Дапамогу аказвалі мясцовыя майстры.
Гімназісты з лёгкасцю асвоілі працэс старадаўняга кнігадрукавання. Спрытна наносяць фарбу на аснову-адбітак, заціскаюць паперу пад прэс. Праўда, удакладняюць, што ў якасці фарбы выкарыстоўваюць не сумесь сажы, лаку і яечнага бялку, як у даўніну, а друкарскую фарбу або гуаш.
"Каб вырабіць адну старонку спатрэбіцца не менш за дзесяць хвілін. Разумеем, колькі сіл давялося прыкласці, каб надрукаваць першую Біблію", — дзеляцца назіраннямі школьнікі.
Яны ўжо ведаюць: каб атрымаць выразны адбітак старонкі, трэба выкарыстоўваць друкарскую або штэмпельную фарбу. Копія друкарскага станка захоўваецца ў музеі гімназіі. Падобных экспанатаў у Беларусі ўсяго некалькі. Адзін з іх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, яшчэ адзін — у прыватным музеі ў Мінскай вобласці.