Радыё

Ніканенка: жыццё ў кадры і за кадрам, акцёрскі лёс і самыя яркія ролі

Падпісацца
Вядомы кінаакцёр, сцэнарыст і рэжысёр, народны артыст Расіі Сяргей Ніканенка ў гасцях на радыё Sputnik Беларусь.

У творчай скарбонцы вядомага гледачам артыста Сяргея Ніканенка — больш за 210 роляў у фільмах і серыялах. Акрамя таго, як рэжысёр ён зняў 15 кінакарцін і серыял "Аннушка".

У гутарцы на радыё Sputnik Беларусь любімы гледачамі акцёр распавядае пра сяброўства ў прафесіі, найбольш яркія вобразы ў акцёрскай скарбонцы, дачыненне да рэлігіі і традыцыям і многія іншыя тэмы.

"Міхалкоў прыйшоў пажыць да мяне на два дні, а затрымаўся на 8 месяцаў, але я адыграўся на ім у "Інспектары ДАІ", — распавядае Ніканенка.

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкАкцёр і рэжысёр Сяргей Ніканенка, спявак Іосіф Кабзон, старшыня камісіі па культуры пры Масгардумы Яўген Герасімаў і рэжысёр Мікіта Міхалкоў (злева направа)
Актер и режиссер Сергей Никоненко, певец Иосиф Кобзон, председатель комиссии по культуре при Мосгордуме Евгений Герасимов и режиссер Никита Михалков (слева направо) - Sputnik Беларусь
Акцёр і рэжысёр Сяргей Ніканенка, спявак Іосіф Кабзон, старшыня камісіі па культуры пры Масгардумы Яўген Герасімаў і рэжысёр Мікіта Міхалкоў (злева направа)

"У новай пастаноўцы "Сабачага сэрца" сыграю прафесара Прэабражэнскага", — кажа пра планы Ніканенка.

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкНародны артыст Расіі Сяргей Ніканенка з унукам Пятром на юбілейным вечары ў Доме Кіно
Народный артист России Сергей Никоненко с внуком Петром на юбилейном вечере в Доме Кино - Sputnik Беларусь
Народны артыст Расіі Сяргей Ніканенка з унукам Пятром на юбілейным вечары ў Доме Кіно

"У жыцці мне ўшчыльную давялося сутыкнуцца са стараверствам. Гэта ўнікальныя людзі", — разважае пра рэлігійныя вераванні вядомы акцёр.

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкНаведвальнікі ў бясплатнай палявой кухні ад рагожскіх казакоў на стараверскім Рагожскім кірмашы
Посетители у бесплатной полевой кухни от рогожских казаков на Старообрядческой рогожской ярмарке - Sputnik Беларусь
Наведвальнікі ў бясплатнай палявой кухні ад рагожскіх казакоў на стараверскім Рагожскім кірмашы

Сяргей Ніканенка нарадзіўся за два месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям'і рабочых. Падчас вучобы ў школе займаўся музыкай па класе акардэона, браў удзел у школьных конкурсах спевакоў і чытальнікаў. І ўжо з 13-ці гадоў стаў рыхтавацца да кар'еры акцёра, займаючыся ў драматычным гуртку і ў студыі мастацкага слова.

Па заканчэнні школы Сяргей Ніканенка паступіў у ВГIК, і пачаў здымацца ў кіно яшчэ падчас вучобы, дэбютаваўшы ў 1958 годзе ў фільме "А я еду дадому". У серыялах упершыню "засвяціўся" ў ролі палкоўніка Віктара Аляксеевіча Гардзеева ў знакамітай "Каменскай" з Аленай Якаўлевай і адразу ж спадабаўся серыяльным рэжысёрам.

Поўную версію размовы з народным артыстам Расіі Сяргеем Ніканенка ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0