МІНСК, 22 лют — Sputnik. Узмацненне маразоў чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні: ноччу тэмпература паветра апусціцца да —24°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі папярэдзілі аб будучых халадах, па папярэдніх дадзеных, пахаладанне працягнецца як мінімум да пачатку сакавіка.
Па дадзеных сіноптыкаў, у чацвер 22 лютага ў многіх раёнах Беларусі пройдзе невялікі снег, ноччу чакаецца ад —7 да —13°С, па поўначы краіны маразы ўзмоцняцца да —19°С, а ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях пры праясненнях — да —24°С. Пры гэтым днём будзе цяплей: па поўдні рэспублікі — да —2°С, па поўначы — да —11°С.
Не знаю, зачем вам это знание, но суровые морозы вызваны антициклоном над Скандинавией. Положение антициклона таково, что арктический воздух дойдет аж до самых западных окраин Европы.
— Блізкі космас (@nadvorie) 20 февраля 2018 г.
Это т.н. "ультрополярное вторжение".
— Бррр, холодно!
— Это ультрополярное вторжение, сынок! pic.twitter.com/jFEKZXu1Od
У пятніцу 23 лютага будзе яшчэ халадней: днём — ад —7 да —12°С, уначы — да —20°С, па паўночнай палове Беларусі пры праясненнях — да —24°С.
Халоднае арктычнае паветра будзе ўплываць на надвор'е ў Беларусі і ў суботу 24 февраля: чакаецца слабая мяцеліца, ноччу тэмпература апусціцца да —10..—20°С, па паўночным усходзе пры праясненнях — да —24°С, днём будзе крыху цяплей: —7..—14°С.