Квэст для пар і "Гуканне вясны": куды пайсці 24-25 лютага ў Мінску

© Sputnik / Альфрэд МікусСвята Гукання вясны, архіўнае фота
Свята Гукання вясны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рамантычны квэст для пар і "проста сяброў", канцэрт знакамітага грузінскага балета і дызайнерскія кірмашы - самае цікавае на будучых выхадных.

Будучыя выхадныя абяцаюць быць насычанымі: у Мінску пройдзе мноства самых розных мерапрыемстваў. Усёй сям'ёй можна зазірнуць на "Гуканне вясны" у сталічны заапарк, з другой паловай або "проста сябрам" — на рамантычны квэст або канцэрт, а аднаму — адправіцца за падарункамі на дызайнерскі кірмаш. Sputnik сабраў усе самыя цікавыя падзеі 24-25 лютага.

Самыя розныя канцэрты

З новым шоу 25 лютага ў Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1) прыязджае Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі", які складаецца з 500 танцораў і ўласнага аркестра. У балета, які сумяшчае традыцыйны грузінскі танец і элементы сучаснай харэаграфіі, велізарная гісторыя: калектыў пабываў у больш чым 250 турнэ, аб'ездзіў пяць кантынентаў і больш за 100 краін свету, правёў 18 300 канцэртаў і скарыў сваімі выступамі больш за дзевяць мільёнаў чалавек. Кошт квітка — ад 32 да 132 рублёў.

У суботу на той жа пляцоўцы адбудзецца канцэрт "Уладзімір Высоцкі "Я, вядома, вярнуся". Да 80-годдзя артыста Прэзідэнцкі аркестр Беларусі прадставіць гледачам новую праграму: любімыя песні прагучаць у сімфанічнай апрацоўцы пад кіраўніцтвам дырыжора Віктара Бабарыкіна. Уваходны квіток каштуе 10-40 рублёў.

Таксама ў суботу ў Малой зале Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) канцэртам пачнецца ўжо чацвёрты фестываль класічнай музыкі памяці піяністкі Алены Цэгалка "Пакуль не ідуць тытры". У рамках двух вечароў ініцыятары аб'ядналі музыку канца XIX-XX стагоддзяў, абраўшы лепшае: у праграме — творы Рахманінава, Пракоф'ева, Дэбюсі, П'яцолы і іншых выдатных кампазітараў. Кошт уваходнага білета — 7-8 рублёў.

"Гуканне вясны" ў Мінскім заапарку

Усёй сям'ёй у суботу можна зазірнуць у Мінскі заапарк (вул. Ташкенцкая, 40) на свята "Гуканне вясны".

© Sputnik / Альфрэд МікусКарагод на "Гуканне вясны"
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
Карагод на "Гуканне вясны"

Па словах арганізатараў, у праграме — вясновыя карагоды, конкурс прыпевак, танцы, гульні, песні ад акцёраў вулічнага тэатра (і нават выступ цыганскага), сімвалічнае спальванне пудзіла Зімы і мноства зон актывацыі з жэтонамі для бясплатных прызоў на "Вясновым кірмашы". Кошт уваходу — 9 рублёў.

Дызайнерскія выставы-кірмашы

Усе выхадныя ў ТРЦ ARENAcity (пр. Пераможцаў, 84) можна наведаць сучасны кірмаш аўтарскіх падарункаў Sarafan market: гасцей чакаюць дызайнерскія рэчы, модныя ўпрыгажэнні і аксэсуары, арыгінальныя сувеніры, стыльныя інтэр'ерныя дробязі, цацкі, прысмакі і многае іншае.

А ГЦ "Момо" (пр. Партызанскі, 150а) на суботу і нядзелю захопіць фестываль дызайнерскіх вырабаў "Аблічча Беларусі", дзе можна будзе не толькі купіць эксклюзіўныя рэчы (і падарункі для мужчын), але і пацешыцца — арганізатары падрыхтавалі святочную праграму і сюрпрызы у гонар Дня абаронцаў Айчыны. Уваход на абодва кірмашы вольны.

Beauty-дні ў мінскіх ГЦ з Bourjois

У гэтыя выхадныя ў гандлёвых цэнтрах "Замак" (пр. Пераможцаў, 65) і Galileo (вул. Бабруйская, 6) брэнд Bourjois прадставіць новую гаму сродкаў: арганізатары абяцаюць бясплатны make-up ад візажыстаў для ўсіх жадаючых, кансультацыі па падборы касметыкі, зніжку у 20% на ўвесь асартымент маркі ў "Кравт" і прыемныя падарункі. Удзел бясплатны.

Love-квэст для пар і "проста сяброў"

У Музеі архітэктурных мініяцюр "Краіна міні" (пр-т Незалежнасці, 25) яшчэ чутны водгалас мінулага Дня закаханых. На працягу ўсяго ўікэнда тут прапануюць прайсці гістарычны love-квэст: па словах арганізатараў, удзельнікаў захопяць у палон самыя знакамітыя легенды пра каханне ў гісторыі нашай краіны, а таксама ўразяць славутасці Беларусі ў мініяцюры ў дзённым і начным асвятленні. Кошт — 4 рублі на дваіх.

Для дзяцей і падлеткаў

У суботу з дзіцем можна наведаць новую гульнявую праграму "У гасцях у Маленькага прынца" у тэатры "Кропка" (пр. Пераможцаў, 9). Гледачы тут змогуць сустрэцца з любімымі героямі спектакля, пагаварыць і пагуляць з імі, а таксама атрымаць на памяць сувеніры і фатаграфіі. Дзіцячы квіток абыйдзецца ў 7 рублёў.

Таксама ў Мінску пройдуць два адметныя майстар-класы. У суботу ў цэнтры Family Club (вул. Першамайская, 3а) пройдзе ўрок "Этыкет ў адзенні" для дзяцей ад 8 да 12 гадоў: навучаць вызначаць віды адзення і аксэсуары, адрозніваць іх па прызначэнні, сачыць за сваім знешнім выглядам, фарміраваць гардэроб і даглядаць яго. Удзел абыйдзецца ў 6 рублёў. А ў цэнтры "Краіна Цудаў" (вул. Шаранговіча, 39) у нядзелю за 12 рублёў падлеткаў навучаць рабіць натуральны макіяж ў стылі Nude.

Новыя фільмы

На тыдні ў пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. Усе выхадныя ў большасці кінатэатраў горада будуць даступныя такія навінкі, як крымінальны дэтэктыў Рыдлі Скота "Усе грошы свету", усхваленая крытыкамі драма Стывена Спілберга "Сакрэтная дасье", працяг вядомай расійскай камедыі "Пра што гавораць мужчыны" і мультфільм "Гномы ў хаце".

Стужка навiн
0