Фігурыстка Загітава выйграла Расіі першае золата на Гульнях у Пхенчхане

© REUTERS / PHIL NOBLEФігурыстка Загітава выйграла Расіі першае золата
Фігурыстка Загітава выйграла Расіі першае золата - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскія фігурысткі на Алімпійскіх гульнях усталявалі два сусветныя рэкорды.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Фігурыстка Аліна Загітава перамагла ў спаборніцтве адзіночніц і прынесла Расіі першае золата на Алімпійскіх гульнях 2018.

Спартсменка, якой у маі споўніцца 16 гадоў, за кароткую і адвольную праграму набрала ў агульнай суме 239,57 бала, што на 1,31 бала больш, чым вынік яе суайчынніцы Яўгеніі Мядзведзевай (238,26). Фігурысткі атрымалі аднолькавыя адзнакі за адвольную праграму (156,65).

У выніку Мядзведзева заняла другое месца, трэцяе месца дасталася канадцы Кейтлін Османд (231,02).

Нагадаем, што расійскія фігурысткі на гульнях у Пхенчхане ўсталявалі два сусветныя рэкорды: у сераду Мядзведзева атрымала 81,61 бала і пабіла ўласны рэкорд, а ўжо праз некалькі хвілін яе вынік перасягнула Загітава, якая атрымала 82,92 бала і стала новай сусветнай рэкардсменкай.

Усяго на рахунку зборнай Расіі на Алімпіядзе ў Пхенчхане адна залатая, пяць срэбных і восем бронзавых узнагарод. У камандным медальным заліку Гульняў расійская каманда займае 15-ы радок.

Стужка навiн
0