Па словах кіраўніка школы Дзмітрыя Тарасава, гэта была поўная імправізацыя. "Мы яе выканалі на аснове характэрных рухаў беларускіх танцаў. У цэлым там было чатыры танцы — "Кракавяк", "Грачанікі", "Ночка" і "Базар", — цытуе рэсурс Nashkraj Тарасава.
Ён таксама ўдакладніў, што такім чынам можна заўважыць: нават сучасная папулярная музыка недалёка сышла ад першапачатковых народных рытмаў.