Радыё

Несцяровіч пра жаночую эстафету: выцягнулі на жылах і стралялі добра

© Sputnik / Руслан ВасильевУладзімір Несцяровіч
Уладзімір Несцяровіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч, які назіраў жаночую біятлонную эстафету на стадыёне ў "Альпензіі", падзяліўся падрабязнасцямі гонкі і эмоцыямі пасля перамогі беларусак.
Нестерович о женской эстафете: вытянули на жилах и опять утерли нос мужикам

Жаночы біятлонны квартэт, які складаецца з Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар'і Домрачавай, у чацвер 22 лютага заваяваў залатыя медалі зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане ў эстафетнай гонцы, якая завяршыла спаборніцтвы біятланістак.

На першым этапе эстафеты Надзі Скардзіна проста не пашанцавала, як і астатнім біятланісткам, паколькі падняўся моцны вецер і пайшоў снег, трасу замятала, але затым стыхія паступова сціхла, распавёў суразмоўца Sputnik.

"Мы вельмі перажывалі за Іру Крыўко і Дзінару Алімбекаву, таму што для іх такі старт — гэта ўпершыню ў жыцці, яны дэбютанткі. Але яны выдатна прабеглі, яны цярпелі, на жылах выцягнулі і стралялі добра. Ну а Даша, хай і не заўсёды добра страляе, але мы ведаем — бегае яна выдатна. Яна набрала такі разбег, што яе проста не змаглі дастаць суперніцы", — распавёў Несцяровіч.

Як прызнаўся суразмоўца, яму пашанцавала адным з першых павіншаваць дзяўчат з перамогай і абняць усіх чацвярых адразу пасля працэдуры ўзнагароджання, падчас якой ім уручылі памятных тыгранятаў.

Акрамя таго, Несцяровіч адзначыў, што ў апошні час у беларускім спорце асноўны вынік выцягваюць жанчыны, і мужчынам трэба працаваць і імкнуцца да такіх паказчыкаў.

"Дзяўчаты зноў паказалі, што калі ёсць моцны дух каманды — і моладзь падцягваецца. Бо і Іра, і Дынара — гэта выхаванкі беларускай біятлоннай школы. І ёсць рэзервы, ёсць на каго раўняцца. Мужыкі хай падцягваюцца", — рэзюмаваў Несцяровіч.

Каментар прэс-сакратара Міністэрства спорту і турызму Уладзіміра Несцяровіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0