МІНСК, 23 лют — Sputnik. Расійскія хакеісты перамаглі зборную Чэхію і ўпершыню за 20 гадоў выйшлі ў фінал турніру ў рамках Алімпійскіх гульняў, паведамляе Sputnik.
Паўфінал хакейнага турніру адбыўся ў пятніцу ў паўднёвакарэйскім Каныне. Бітва чэшскіх і расійскіх хакеістаў завяршылася з лікам 3:0 на карысць расіян.
Шайбы чэхам забілі Мікіта Гусеў, Уладзіслаў Гаўрыкаў і Ілля Кавальчук. Ад "нападак" чэшскіх хакеістаў вароты ахоўваў галкіпер Васіль Кошачкін.
Дзякуючы перамозе над чэхамі расійскія хакеісты ўпершыню за апошнія 20 гадоў выйшлі ў фінал турніру на Алімпіядзе. Дарэчы, у 1998-м зборная Расіі прабівалася ў фінал турніру па хакеі на Алімпіядзе, тады спартсмены саступілі менавіта чэхам. Расійскія спартсмены гарантавалі сабе як мінімум срэбны медаль Пхенчхана, але маюць намер змагацца за золата.
Супернікі расійскіх алімпійцаў вызначацца ў пятніцу: у паўфінале згуляюць зборныя Канады і Германіі.
Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк заявіў, што хацеў бы ўбачыць фінал Расія — Канада на Алімпійскіх гульнях у Карэі.
"Кошачкін — малайчына. У фінале нам патрэбныя канадцы", — сказаў Траццяк журналістам.
Фінал турніру адбудзецца ўжо ў нядзелю 25 лютага.