ЕВС ухваліў песню Alekseev для "Еўрабачання"

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкУкраінскі выканаўца Alekseev
Украінскі выканаўца Alekseev - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля праверкі арганізатары конкурсу прыйшлі да высновы: першапачатковая версія песні Forever не парушае правілаў шоу.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Еўрапейскі вяшчальны саюз не знайшоў парушэнняў у песні Forever прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні 2018" спевака Alekseev, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Парадыйны кавер на Аляксеева - Sputnik Беларусь
Відэа
Беларускі прадзюсар зрабіў парадыйны кавер на Аляксеева

Скандал вакол песні Alekseev пачаўся яшчэ на этапе нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне": карыстальнікі сацыяльных сетак заявілі аб тым, што сваю песню ён выконваў да верасня 2017 года і тым самым парушыў ўмовы шоу.

Пасля перамогі Аляксеева ў фінале нацыянальнага адбору Еўрапейскі вяшчальны саюз праверыў кампазіцыю артыста. Па выніках праверкі, як стала вядома ў пятніцу, у кампазіцыі Forever парушэнняў правілаў шоу не выявілі.

Такім чынам, Мікіта Аляксееў зможа прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні 2018" у Лісабоне са сваёй кампазіцыяй — той версіяй, якая гучала на праслухоўваннях ў пачатку Нацыянальнага адбору. Першы выступ у яго адбудзецца 8 мая ў рамках першага паўфіналу.

Alekseev ужо пачаў свой прома-тур — першай краінай стане Азербайджан, у якім у суботу адбудзецца вялікі канцэрт артыста.

Конкурс песні "Еўрабачанне 2018" пройдзе 8-12 мая ў Лісабоне. За перамогу ў конкурсе будуць змагацца 42 краіны.

Стужка навiн
0