Відэа

Airbus паказаў кадры палёту беспілотнага аэратаксі

Падпісацца
Французскі авіябудаўнічы канцэрн Airbus паказаў палёт свайго першага беспілотнага таксі Alpha One, пабудаванага ў рамках праекта Vahana. Глядзіце на відэа, як лётае аэратаксі.

Першы палёт прайшоў у амерыканскім Пендлтоне, штат Арэгон. У ходзе выпрабаванняў аэратаксі ўзляцела на вышыню каля пяці метраў і прабыло ў небе амаль хвіліну.

Alpha One здольны несці груз каля 750 кілаграмаў, аднак месца ў кабіне разлічана толькі на аднаго чалавека. Усе восем прапелераў прыводзяцца ў рух электраэнергіяй.

Аэратаксі можа ўзлятаць вертыкальна і рэгуляваць становішча крылаў. Распрацоўшчыкі плануюць вывесці Alpha One на рынак праз два гады.

Стужка навiн
0